Горад

Яшчэ чатыры рэстараны рыхтуюцца да адкрыцця ў Гродне. Што пра іх вядома?

Мясны рэстаран, установа для рамантычнай вячэры альбо для сустрэч з сябрамі, а таксама рэстаран вулічнай ежы плануюць адкрыць у Гродне. Hrodna.life паглядзеў у Instagram, якія рэстараны могуць з’явіцца ў Гродне.

Мясны рэстаран «Вуглі»

Cтаронка рэстарана ў Instagram існуе з сакавіка 2022 года. З таго часу ў памяшканні робяць рамонт. Рэстаран будзе размяшчацца на вуліцы Студэнцкай, 2. Раней там размяшчаўся рэстаран «H2O». Калі адкрыюць новую ўстанову, дакладна не вядома, сказалі Hrodna.life у рэстарацыі «Вуглі».

Праект інтэр'ера рэстарана «Вуглі». Крыніца: Instagram

Асноўная фішка рэстарана — інтэр'ер з натуральнага дрэва. «Мы праектавалі драўляныя часткі інтэр'ера з асаблівай стараннасцю, прадумваючы формы, камфорт, функцыянальнасць», — напісалі ў Instagram будучай установы. Таксама ў інтэр'еры выкарысталі малюнкі брэсцкай мастачкі. Свяцільнікі ручной працы зрабілі гродзенскія майстры.

Адзін з твораў брэсцкай мастачкі які размесцяць у рэстаране. Крыніца: Instagram

«Sant Michele«

Італьянскі рэстаран плануюць адкрыць у цэнтры Гродна. Дакладны адрас пакуль не паведамляюць. Па словах уладальнікаў, «шэф-повары хочуць аб’яднаць у сабе смакі эксклюзіўнай аўтарскай кухні і спякотны прыём італьянскай дравяной печы». Рэстаран падыйдзе як для рамантычнай вячэры, так і для сустрэч з сябрамі альбо невялікага сямейнага свята, напісалі ў Instagram.

Адным з шэф-павароў новага рэстарана будзе італьянец-піцаёла з піцэрыі «Форно».

Шэф-повары новага рэстарана Уладзіслаў Дарошка і Сальваторэ Салмеры

Чытайце таксама: Справа «з агеньчыкам». Сіцыліец прыехаў у Гродна гатаваць італьянскую піцу на жывым агні

«Leone Burgers«

На вуліцы Горкага, 4 (цяпер — вуліца Мітрапаліта Філарэта, 3) у пачатку лістапада 2022 года плануюць адкрыць кропку вулічнай ежы «Leone Burgers». У ім хочуць гатаваць бургеры, сэндвічы, фрэнч-догі, fish-and-chips, а таксама каву і гарбату. Акрамя гэтага ўладальнікі абяцаюць штодзённыя сняданкі.

Калі адкрыюць закусачную невядома. Апошні пост у Instagram быў у сакавіку 2022 года. Зараз працы ў будынку не вядуцца. Раней на гэтым месцы быў прапускны пункт на платную паркоўку, пазней — кафэ хуткага харчавання «Твистер».

Месца дзе раней размяшчалася кафэ хуткага харчавання «Твистер», а зараз адкрыюць «Leone Burgers»

«Leone Burger» — другая ўстанова ад гэтых уладальнікаў у Гродне. Першая — «Leone House» — знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 7. Кафэ вядомае сваімі сэндвічамі і круасанамі.

Сэндвічы ў кафэ «Leone House». Крыніца: Instagram

«Mama Cherry Lounge Bar«

Яшчэ адзін лаўнж бар плануюць адкрыць у Гродне. Пакуль вядома толькі тое, што ўстанова будзе мець назву «Mama Cherry».

«Pink»

Новую кавярню «Pink» адкрыюць на Маставой, 31. Раней на гэтым месцы размяшчалася кветкавая крама. Калі аткрыюць кавярню пакуль не вядома.

Месца дзе плануюць размясціць кавярню «Pink».

Чытайце таксама: Танцы в клетках и любой классический коктейль на выбор. В Гродно открылся бар «Leon»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024