Горад

«Фантастыка, гэта ж „Нёман“». У цэнтры Гродна гараджанам далі пратэставаць даваенныя ровары

3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця на Кірава, 3 адкрываецца выстава «Ровары дзядзькі Андрэя». Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў Гродне яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Напярэдадні выставы Андрэй прывёз свае ровары 1930-х гадоў у цэнтр горада і даў іх пратэставаць гараджанам.

Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры — рэд.] завода «Нёман». Першая мадэль пад маркай NSG, як мяркуецца, расшыфроўваецца як Nochum Starowolski Grodno.

Некаторыя гродзенцы ў цэнтры горада пазнавалі легендарныя ровары. Падыходзілі да калекцыянера, цікавіліся і фатаграфавалі. А хтосьці нават прасіў пракаціцца.

Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары «Нёман»

Андрэй спадзяецца, што на выставу ў Цэнтр гарадскога жыцця прыйдуць і тыя гродзенцы, якія распавядуць яму нешта цікавае пра ровары «Нёман», тое што ён не ведае. Таксама калекцыянер плануе ў Гродне адшукаць новыя экспанаты для будучай выставы.

Пачатак выставы ў 19:00. Уваход вольны.











Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024