«Такія аладкі пякла мая маці - па нядзелях, калі не трэба было нікуды спяшацца і можна паспаць даўжэй, — распавядае пра рэцэпт дла сняданку з Hrodna.life 6 чэрвеня журналістка Вольга Сяліцкая. — Хочацца часам вернуцца ў гэты час».

Да гатавання «аладак з дзяцінства» яна раіць фільм «Харысты». Ён пра тое, што «дзіцячае шчасце так хутка забываецца».

Прадукты для пульхных аладак

З абавязковых прадуктаў для сняданку з дзяцінства патрэбныя кефір, цэльназерневая мука, яйка, цукар, сода, соль. На прыгатаванне сыдзе не больш за паўгадзіны. А пакуль гатуем, можна паставіць на загрузку фільм «Харысты» для добрай нядзельнай раніцы.

Гатуй хутка, еш павольна. Пульхныя аладкі для нядзельнага сняданку
Неабходныя прадукты для гатавання аладак

1 яйка

1 шклянка кефіру

1 ¼ шклянкі цэльназерневай мукі

¼ чайнай лыжкі соды

1 чайная лыжка цукру

Соль на смак

Гатуем — лёгка і проста

У міску разбіваем яйка, дадаем цукар і каліва солі, выліваем кефір, дадаем соду і муку. Добра змешваем. Атрымліваецца густая кансістэнцыя.

Гатуй хутка, еш павольна. Пульхныя аладкі для нядзельнага сняданку
Венчыкам змяшаць кефір, яйка, муку, соль і соду ў місцы

Разаграваем патэльню, змазваем алеем і сталовай лыжкай выкладваем сумесь. Абсмажваем на сярэднім агні 2 хвіліны, перагортваем, і абсмажваем пад вечкам да залацістай скарынкі.

Гатуй хутка, еш павольна. Пульхныя аладкі для нядзельнага сняданку
Аладкі атрымаюцца пульхныя і лёгкія

Сняданак — гэта прыгожа

Аладкі можна дапоўніць сочывам або садавінай. Летам лепш узяць свежую садавіну.

Наразаем грушу, выкладваем на талерку пульхныя аладкі, пасыпаем цукровай пудрай.

Гатуй хутка, еш павольна. Пульхныя аладкі для нядзельнага сняданку
Да аладак запарваем мятную гарбату, уключаем фільм «Харысты» і кайфуем ад таго, што спяшацца нікуды не трэба

Смачна есці і добрага дня!

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]