Спадчына

Па гета з Русланам Кулевічам: гродзенцы прайшлі слядамі ахвяр Халакоста

У міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч разам з фрык-тэатрам «Гексаген» арганізавалі экскурсію па тэрыторыі былога гета № 1. Паслухаць гісторыі пра гродзенцаў часоў Другой сусветнай прыйшло каля 100 чалавек.

Спецыяльна да экскурсіі арганізатары рэканструявалі знешні выгляд вязняў гета. Быў і жывы сведка тых падзей 84-й гадовы Пікаловіч Яўген Фёдаравіч, які ўсё жыццё пражыў каля гродзенскай сінагогі. На экскурсіі ён распавёў як выжывалі гродзенцы ў гета.

27 студзеня свет адзначае Дзень памяці ахвяр Халакосту. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў.

У Гродне акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні гета для яўрэяў 1 лістапада 1941 года. Гета № 1 знаходзілася ў квадраце вуліц Замкавая — Вялікая Траецкая (мяжа па яры) — Віленская, Савецкая. Цэнтральны ўваход у гета № 1 быў з боку вуліцы Замкавай.

Гета № 2 размяшчалася ў квадраце вуліц: праспект Касманаўтаў - Антонава — Лідская — Белуша — Паліграфістаў (былая «Слабодка»).

Вакол абодвух гета напярэдадні перасялення туды яўрэяў збудавалі агароджы з калючага дроту. Уваход быў арганізаваны толькі праз адну браму, якую ахоўвалі жандары і гестапаўцы. За самавольны выхад з гета пагражаў расстрэл на месцы або пакаранне праз павешанне. Яўрэі Гродна і яго ваколіц былі знішчаныя ў некалькі этапаў цягам 1941−43 гг.

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024