Людзі і справы

Пад Новы год у Гродне з’явіцца першая мотарыкша

Члены аўтарэтраклуба «Вінтаж» да Новага года плануюць стварыць першую ў Гродне мотарыкшу, якая ў будучыні зможа абслугоўваць гараджан і гасцей горада. Ствараюць мотатакси са знойдзенага у вёсцы Бераставіцкага раёна рэдкага экзэмпляра савецкага мотаролера «Муравей».

Яшчэ 40 гадоў таму гэтыя мотаролеры вазілі па горадзе хлебабулачныя вырабы ды марозіва па крамах. Пазней такі транспарт сталі выкарыстоўваць для патрэб ЖКГ. Але з часам «Мураўі» сышлі ў гісторыю. Сёння такіх мотаролераў ў горадзе не знайсці.

Мотарыкша — крыты трохколавы матацыкл або мотаролер, прызначаны для перавозкі людзей або грузу. Такі транспарт шырока распаўсюджаны ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Кіраўнік аўтарэтраклуба Сяргей Мукасей распавядае:

«У нас у клубе ўжо даўно была ідэя стварыць падобны транспарт для гараджан, але не ведалі з чаго пачаць. Шукалі каля года і ўжо планавалі ствараць сваю мотарыкшу, але ў адзін дзень аказалася, што ў аднаго з членаў нашага клуба ў вёсцы ў бацькоў быў мотаролер».

«Грузападымальнасць і ўсе памеры адпавядалі. У будучыні на гэтым апараце выедзем у горад. Дазвол на перавозку людзей у нас ужо ёсць. Будзем катаць усіх жадаючых. Месцы ў мотарыкшы будуць як для дарослых, так і для дзяцей. Усталюем навес абабіты дрэвам. Наш транспарт зможа катаць двух-трох чалавек. Спадзяемся, апарат прыйдзецца па душы турыстам і маладзёнам», — дадаў Сяргей Мукасей.

Паказаць новы траспорт гараджанам клуб «Вінтаж» збіраецца на шэсці Дзядоў Марозаў напярэдадні Новага году.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024