Не ведаеце, што падарыць сучаснаму чалавеку? Падарыце IT-кар'еру!

Цяпер усё цяжэй здзівіць падарункам. Прыдумаць нешта крэатыўнае і, што самае галоўнае, карыснае. У Адукацыйнага цэнтра ПВТ ёсць рашэнне гэтай праблемы!

Сертыфікат на самы эфектыўны курс праграмавання для пачаткоўцаў!

«Асновы Computer Science» — гэта курс, які ўключае ў сябе цэлы комплекс асноўных тэарэтычных і практычных ведаў,
якія дапамагаюць хутка зарыентавацца, у якім IT-кірунку развівацца далей і не баяцца адстаць ад сусветных правілаў працаўладкавання, якія пастаянна змяняюцца.

Калі Ваша дзіця ужо ўступае ў дарослае жыццё. Калі Вы сябры сучаснага і мэтанакіраванага чалавека. Калі Вы проста калегі таварыша, які хоча змяніць сваё жыццё або ў Вашым асяроддзі ёсць творчая асоба, якая любіць атрымліваць новыя веды і гатова развівацца ў галіне IT-тэхналогій, то сертыфікат на курс «Асновы Computer Science» — арыгінальны і разумны падарунак!

Нават калі Вы проста ўбачылі сябе ў папярэднім абзацы, то сумясціце прыемнае з карысным — зрабіце сабе падарунак у выглядзе дадзенага IT-курсу! Можна быць прадстаўніком любой прафесіі і неабавязкова мець спецыяльную тэхнічную падрыхтоўку ў інфармацыйных тэхналогіях. Проста паспрабуйце!

Кошт сертыфіката — 205 BYN. Самае ўнікальнае ў ім — гэта навучанне з опцыяй «cashback для тых, хто працягвае навучанне» (паводле Палажэння).

Што гэта значыць? Паспяховыя выпускнікі курса «Асновы Computer Science» атрымліваюць вяртанне кошту дадзенага курса,
пры ўмове працягу навучання ў адукацыйным цэнтры праграмавання і высокіх тэхналогій на курсах з раздзелу Праграмаванне або Тэставанне ПА, а менавіта:

— «Праграмаванне на C#».
— «Праграмаванне на JAVA».
— «Комплексны курс па распрацоўцы вэб-прыкладанняў на PHP».
— «Распрацоўка вэб-сайтаў з выкарыстаннем HTML, CSS і JavaScript».
— «Комплексны курс па распрацоўцы вэб-прыкладанняў на Python».
— «Функцыянальнае тэставанне ПЗ».

Выходзіць, што Вы дорыце не толькі бясплатнае IT-навучанне, але і магчымасць працягнуць вучобу па зніжцы! Унікальная прапанова, дзякуючы якому Ваш падарунак будуць памятаць, як мінімум, да наступнага дня нараджэння!

Старт курсу 10.12.2019! Сертыфікат будзе даступны менавіта на гэтую групу «Асноў Computer Science», але ніяк не на наступны набор.

Атрыманыя веды стануць надзейнай асновай не толькі для асваення прафесій распрацоўніка або тэставальніка праграмнага забеспячэння, але таксама даследчыка ў галіне Java / PHP / C# / Python.
Усе падрабязнасці ў нас на сайце: https://www.grodno.it-academy.by/course/asp-net-developer/osnovi-computer-science/?set_city=147
Па адрасе: г. Гродна, вул. М. Горкага, 1 або па нумары: +375 (33) 9 004 444.

Дзякуй за ўвагу і поспехаў у вучобе!

УНП 191 435 318

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024