«Перамог на пустых колах». Чорная і белая «Волгі» сышліся ў фінальным двубоі гродзенскіх аўтабаёў

Сёлетнія аўтабаі, што прайшлі пад Гродна 19 жніўня, трымалі гледачоў у напружанні да апошняй хвіліны. Вынік апошняга двубою ў катэгорыі «База» цяжка было прадказаць яшчэ за хвіліну да сканчэння. Белая «Волга» Аляксандра Салейкі са Слоніма ўпэўнена атакавала і ціснула суперніка да сцяны. Валерый Шайтанаў на чорнай «Волзе» ўпарта трымаўся, хаця доўга не мог зрушыць аўтамабіль з месца. Але «белы сцяг» над машынай так і не з’явіўся.

Белыя пачынаюць і… не перамагаюць

«Ён не бачыць, што колы прабітыя і ўсё яшчэ на нешта спадзяецца», — каментаваў вядучы. «Саша, ты яго зрабіў!» — крычалі з трыбун. А тым часам абодва монстры нерухома застылі ля саламянай сцяны. Адзін захрас коламі, у другога замоўк рухавік. Сітуацыя склалася патавая, амаль як у шахматах. Вырашыць нерухомы фінал магло толькі судзейскае ўмяшальніцтва. Пагрузчык выцягнуў машыны на цэнтр поля, гледачы чакалі працягу.

За хвіліну да перамогі

«Завесці рухавік так і не ўдалося, — распавёў Аляксандр Салейка. — Ізноў атрымаў другое месца, як летась на „Генры“. Трохі крыўдна, што машына здалася за хвіліну да перамогі. Але нічога, гэта не апошні бой».

Аляксандр Салейка, пілот Волгі - «Вольгі» са Слоніма другі раз стаў сярэбраным прызёрам Гродзенскіх аўтабаёў
Пераможца, Валерый Шайтанаў, кажа, што перамогу прынесла чыстая выпадковасць. «Нерэальна пашанцавала. У суперніка здаўся рухавік. Мая машына была на хаду, але з моцна пашкоджанай пярэдняй часткай і двума прабітымі коламі. Як выцягнулі на цэнтр поля, я змог зрушыць машыну з месца, а супернік — не. Атрымалася, што перамог на пустых колах. Пастаўлю новыя і машына будзе ездзіць далей».

Валерый Шайтанаў з Пінска, пераможца Аўтабаёў-2017, катэгорыя «База»
Свайго монстра з надпісам «Пінскburg» на борце Валерый сабраў у перапынках паміж асноўнай работай. Ён працуе аўтаслесарам на адной з пінскіх СТА. У Гродзенскіх аўтабаях ён удзельнічаў упершыню.

«База ПРО» — першы прыз застанецца ў Гродне

У гэтай катэгорыі першынства ўпэўнена атрымаў Мікалай Журовіч з Гродна. Першы раз каманда з яго «разборкі» удзельнічала ў аўтабаях летась. «Прынялі прапанову з рэкламных мэтаў, — прызнаецца Мікалай. — А потым уцягнуліся і захапіла».

Сёлета захапленне дало свой плён. Падрыхтаваць Рэно-25 да спаборніцтваў дапамагаў камандзе дасведчаны пілот Аляксандр Ульянаў. Ён параіў канструкцыю ўзмацнення кузава і кансультаваў падчас зборкі.

Аляксандр Ульянаў (злева) і пераможца Аўтабаёў-2017 у катэгорыя База-ПРО Мікалай Журовіч
«Калі я не буду дапамагаць рыхтаваць новыя машыны, то не будзе з кім змагацца. Чым больш удзельнікаў, тым цікавей і пілотам, і гледачам. Дзеля гэтага гатовы падтрымаць усіх ахвотных далучыцца да аўтабаёў. Так што не мае сэнсу нешта ўтойваць».

Тое, што сёлета ён сам не выйшаў у пераможцы, Аляксандра не расчаравала: «У такіх баях практычна немагчыма ўсё заранёў пралічыць. Кожны раз узнікаюць новыя нюансы — ніхто не ведае што, як і калі можа зламацца».

З чаго складаецца перамога

На думку Мікалая, асноўным складнікам перамогі стала зладжаная праца ўсёй каманды. «Паломка, якую машына атрымала ў першым баі, магла б стаць апошняй для многіх. Кола вырвала разам з цапфай. Але нашы механікі справіліся з праблемай літаральна хвілін за сем».

Пасля бою машыну пераможцы акружылі дзеці. Сярод іх сыны Мікалая, Лёша і Ігнат. Хлопчыкі ў машынах ужо разбіраюцца. «Тата дазваляе ў машыну залазіць і націскаць ўсякае», — распавёў Лёша. «Гэта ў машыны рухавік, а гэта амартызатар, каб на купінах не падкідвала, а мякка праязджала», — прафесійна пракансультаваў хлопчык. «А гайкі на колах патрэбны, каб не адваліліся», — дапоўніў шасцігадовы Ігнат. «Я таксама хачу вадзіць машыну і ўдзельнічаць у аўтабаях, толькі пакуль што яшчэ вельмі малы», — дапоўніў Лёша.

Не дайшлі да фініша

Увагу гледачоў сёлетняга шоў прыцягвала машына пілота Дзяніса Рудзені. Сярод брутальных монстраў упрыгожаная карункамі белая «НеVesta» глядзелася незвычайна. «Гэта быў наш дэбют — атрымалі мора адрэналіну. Машына таксама добра сябе паказала — вытрымала вельмі сур’ёзныя ўдары, механікі пастараліся».

У аздабленні «нявесты» паўдзельнічалі і жанчыны. Ляльку-талісман, што ўпрыгожвала дах аўтамабіля, прынеслі Аня і Маргарыта Кутоўскія. «Я ўжо не гуляю з лялькамі, але трохі шкада было аддаваць. Мама ўгаварыла», — прызналася Маргарыта. Аргументам Ані, што ўпэўніў дачку, стала магчымасць прынесці славу камандзе і самой ляльцы.

Дзяніс Рудзеня і яго НеVesta

Леташні пераможца, Мікалай Верамеенка, сёлета таксама не дайшоў да фінала. «Машыну дараблялі да апошняй раніцы перад стартам. За пару дзен да баёў заклініла рухавік, прыйшлося перабіраць. Былі яшчэ праблемы з сістэмай ахалоджання, з падвескай. А на полі падвёў карбюратар — задыхнуўся. Але нічога, „Генерал Лі“ — машына яшчэ жывая, гэта сапраўдны баец. На наступны год мы вернемся».

Мікалай Верамеенка, пілот «Генерала Лі», леташні пераможца аўтабаёў

Больш здымкаў з аўтабаёў-2017 — у галерэі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024