Горад

Пешаходная Замкавая — гэта кепска? Аўтамабіліст тлумачыць, чым шкодна закрыццё руху для машын

Навіна пра тое, што вуліца Замкавая ў перспектыве стане пешаходнай, узрадавала не ўсіх. Самы прасунуты ў тэме аўто журналіст Hrodna.life Уладзімір Аплевіч тлумачыць, чаму зрабіць Замкавую пешаходнай: заўчаснае, непрадуманае і шкоднае рашэнне.

Замкавая — не Савецкая

На першы погляд, агучаная прапанова мае толькі плюсы, да таго ж гэта цалкам нармальная практыка — рабіць некаторыя вуліцы пешаходнымі. Як прыклад — тая ж Савецкая. Аднак сітуацыі Савецкай і Замкавай цалкам розныя. Савецкая з’яўляецца пешаходнай ужо не першае дзесяцігоддзе, а апошнім часам на ёй амаль не засталося жыллёвага фонду, чаго нельга казаць про Замкавую. Таму…

Цалкам пешаходнай не стане

Па Замкавай усё роўна будуць мець права ездзіць жыхары дамоў і інтэрната, а таксама жыхары дома № 29 па вул. Мастовой. А яшчэ спецтранспарт і транспарт, які абслугоўвае гандлёвыя і іншыя арганізацыі. Іх на Замкавай шмат: гэта кафэ, фірмы, крамы, а яшчэ цэлы Дом быту, у якім месцяцца дзясяткі арганізацый.

[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]

Губляем парковачныя месцы

Калі Замкавая стане пешаходнай, цэнтр самага аўтамабілізаванага горада ў Беларусі згубіць каля 100 парковачных месцаў. Толькі на стаянцы за скверам, дзе была фара Вітаўта, змяшчаецца каля 25 машын. Сярод іх нярэдка можна ўбачыць аўто на замежных нумарах.

Пры гэтым паркоўкі побач, якая можа замяніць Замкавую, проста не існуе. Бліжэйшы паркінг побач з сіногогай амаль заўжды заняты турыстычнымі аўтобусамі. У пік сезону ім нават там не заўсёды хапае месца.

Бізнес можа згубіць частку кліентаў

Арэндатары з Дому Быта не ў захапленні ад гэтай ідэі. Да іх шмат кліёнтаў прыязджае на аўто. Як, напрыклад, быць людзям, якія ідуць у медцэнтр «ЛОДЭ»? Уявіце: чалавек блага сабе адчувае, выклікае таксі, едзе ў медцэнтр, а яму трэба невядома адкуль пешшу кульгаць да доктара.

[irp posts="90 907″ name="Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана"]

То бок, на Замкавай занадта вялікая канцэнтрацыя розных устаноў, каб рабіць з яе пешаходную. Цалкам магчыма, што калі яе такой зробяць, то людзі ўсё роўна будуць ездзіць, у той жа Дом быту, і Замкавая стане рыбным месцам для ДАІ.

Рух і без таго ніякі

Замкавая — тупіковая вулачка, таму рух на ёй і сёння не надта інтэнсіўны, а хуткасці невялікія. Пры гэтым паабапал дарогі ёсць шырокія ходнікі. Таму сёння вулачка больш парковачная, без інтэнсіўнага руху. Пешаходы і сёння бесперашкодна шпацыруюць па праезджай частцы, асабліва калі рух машын мінімальны.

[irp posts="92 429″ name="Улады Гродна: стан Вялікай Траецкай — недапушчальны"]

Для пешаходаў хапае месца, для аўто — не

Сёння на Замкавай нармальна ўжываюцца пешаходы і аўтамабілісты, месца хапае ўсім. Пры гэтым, сітуацыі калі няма дзе паставіць аўто бываюць, але вось каб з-за аўто нельга было прайсці - не.


А што вы думаеце на гэты конт? Выказвайцеся ў каментарыях і галасуйце ў апытанні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024