Здароўе і спорт

Бягом у Новы год. Чэмпіён, прыгажуня і 260 цвярозых гродзенцаў пачалі год з прабежкі

Прабег цвярозасці ў Гродне праводзіцца чацвёрты год і набірае ўсё большую папулярнасць. Сёлета ўдзельнікаў было ўдвая больш чым летась. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця прыходзілі з сем’ямі і сябрамі. Сярод удзельнікаў забегу былі і чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы, і самая прыгожая «Гарадзенская беларусачка», і немаўлятка ў дзіцячым вазку.

Бягуць усе!

«Арганізатарамі забегу з’яўляюцца праваслаўная епархія і клуб Run4Fun, а далучаюцца да забегу ўсе ахвотныя без абмежаванняў, — распавёў іерэй Павел Каспяровіч. — Атрымліваецца, што ў навагоднія святы частка гараджан аб’ядноўваецца гэтай ідэяй — сустрэць год свядома. Бог стварыў чалавека цвярозым, то і святкаваць мы павінны цвярозымі, без уплыву алкаголю ды іншых хімічных рэчываў на наш арганізм».

Па словах Паўла Каспяровіча, сёлета адновіцца і традыцыя правядзення летніх і восеньскіх забегаў цвярозасці. «Летась іх прапусцілі праз арганізацыйныя складанасці. А людзі пытаюцца, цікавяцца. Забегі падтрымліваюць іх памкненні да здаровага ладу жыцця цягам года».

[irp posts="8149″ name="У навагоднім забегу цвярозасці ў Гродне ўпершыню паўдзельнічалі замежнікі і гіравікі"]

Новыя магчымасці

Таксама арганізатары прышлі да высновы, што трэба пашыраць магчымасці ўдзелу для аматараў скандынаўскай хады ці, напрыклад, бацькоў з дзіцячымі вазкамі. «Кожны год прыносіць нешта новае — будзем думаць і спрабаваць».

Аднымі з тых, што ўжо спрабуюць новае на трасе, стала сям’я Дзмітрыя і Алены Собалевых, што выйшлі на трасу з сынам у вазку. Узроставых абмежаванняў на ўдзел не было, таму Уладзіслава таксама зарэгістравалі ўдзельнікам. «Мы маладыя і прыгожыя, трэба падтрымліваць сябе ў гэтай форме», — кажа Дзмітрый. Што да Алены, то яна прафесійная спартсменка, займаецца кіданнем молата і малога сына часта бярэ з сабой на трэніроўкі ці зборы. Перашкоды здароваму ладу жыцця гэта не роніць, лічыць яна.

«Мама, давай-давай!»

Заўзець за маму і жонку Ірыну Радзіваноўскую прышлі на забег дачка Ксюша і муж Вячаслаў. «Наша мама лекар-стаматолаг і ўжо трэці год яна бегае. Я займаюся хадою, а Ксюша любіць катацца на ровары і самакаце. Здаровы лад жыцця для нашай сям'і - норма», — расказвае Вячаслаў.

«Кожную раніцу я прабягаю 11 кіламетраў у лёгкім тэмпе. Мне вельмі падабаецца, адчуваю прыліў энергіі на цэлы дзень», — пасля фінішу далучаецца да сям'і Ірына. Бегаць яна пачала пасля 50 гадоў.

Кажа — настаў той момант, што патрабаваў пераменаў. «Да кожнага ў свой час прыходзіць жаданне рабіць нешта карыснае для людзей і для сябе, часцей дараваць, весці больш здаровы лад жыцця. Трэба пачынаць па трошкі, і ўсё атрымаецца».

«Пачаць год з драйву»

З такім жаданнем вышла на старт каманда ў жоўтых шапачках — сям’я Болтач. Алёна і Андрэй займаюцца бегам рэгулярна, і дзяцей таксама далучаюць да спорту. «Фёдару зараз тры з паловай гады. У нас так заведзена — калі тата бяжыць пяць ці дзесяць кіламетраў, сын стартуе за кіламетр да фініша», — расказаў Андрэй.

Сёння таксама апошнюю тысячу метраў тата з сынам прабеглі разам. Дзевяцігадовая Надзея ўжо прабягае цэлую дыстанцыю нараўне з мамай. «Выйсці ранкам на прабежку зусім не цяжка. Затое год пачынаецца з драйву!» — кажа Алёна.

Золата і «дыяманты» забегу цвярозасці

Першым да фінішу забегу прыйшоў Арцём Логіш. Ён прафесійны спартсмен і неаднаразовы чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы, таму прызнаецца — «было адносна лягчэй, чым іншым».

Хаця адмысловых «залатых» медалёў забег цвярозасці не мае, у Арцёма з перамогай на сцежцы здароўя звязана ўласная добрая прыкмета. «Прыйсці першым першага чысла — гэта сімвалічна. Летась я таксама выйграў гэты забег і, пачынаючы з яго, усе старты года былі паспяховымі».

Разам з сябрамі з суполкі «Дыямант» прабегла трасу леташняя пераможца конкурсу прыгажосці «Гарадзенская беларусачка» Анастасія Трафімчык.

«Мы рыхтаваліся да старту амаль два месяцы, збіраліся ў выходныя ў Пышках, каб трэніравацца разам. Калі беглі, віншавалі тых, хто побач, з Новым годам. Таму зараз ва ўсіх цудоўны настрой».

[irp posts="20 534″ name=""Гарадзенскай Беларусачкай-2017″ стала школьная настаўніца"]

Сімвал года ў падтрымку

Некаторых спартсменаў і аматараў бегу падтрымлівалі чатырохлапыя гадаванцы. З Бонечкам прышлі родныя, каб падтрымаць Валерыя Краўцэвіча.

А сабака Чэна заўзела разам з сям’ёй Руслана Гасанава за яго паспяховы фініш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024