Людзі і справы

Прадпрымальнік Іван Петушок: жыве гуляючы і робіць Гродна лепшым

Іван Петушок — сучасны бізнесмэн. Ён заснаваў і кіруе цэнтрам адпачынку і развіцця «Партал». Гэта адзін з удалых прыкладаў гродзенскага сацыяльнага прадпрымальніцтва. Праект дазваляе зарабляць, займаючыся любімай справай, пры гэтым прыносіць карысць грамадству. У студзені «Партал» адзначыў год існавання.

«Партал» гэта цэнтр альтэрнатыўнага адпачынку. Галоўны напрамак дзейнасці - рознабаковыя імпрэзы культурнага і адукацыйнага напрамку: семінары, майстар-класы, кінапаказы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, выставы, навучальныя гурткі і гэтак далей. У асноўным іх наведвае моладзь, але сярод удзельнікаў можна сустрэць і падлеткаў, і сталых людзей.

Паўдзельнічаць у такім мерапрыемстве ў сярэднім каштуе 5 рублёў, але часта адбываюцца і добрачынныя сустрэчы, і імпрэзы з вольным уваходам. Аплата, часцей, пагадзінавая, а кава, гарбата і пачастункі ў яе ўваходзяць.

Той выпадак, калі дыплом спатрэбіўся

Тры гады Іван вучыўся на будаўнічым факультэце, а потым перайшоў на сацыяльную псіхалогію. Абедзве гэтыя прафесіі спатрэбіліся для здзяснення мары аб уласнай справе — веды будаўніка дапамаглі выбраць памяшканне, ацаніць аб’ём працы і якасна яе выканаць, а веды з сацыяльнай псіхалогіі дапамагаюць у штодзённай працы з калегамі, валанцёрамі і наведвальнікамі.

Выпадковасці невыпадковыя

«Мяне заўседы займалі настольныя гульні, але раней у Гродне не было шмат месцаў, дзе можна ў іх гуляць, ці нават набыць. Таму я прыйшоў у Палац піянераў, дзе ў той час збіраўся падобны гурток. Там выпадкова сустрэў Паўла Вараб’я, які ў гэты ж дзень у гэты ж час прыйшоў туды з гэтай жа мэтай — няўжо не цуд?» — успамінае Іван.

Хлопцы пазнаёміліся і вырашылі гуляць разам. Спачатку збіраліся ў кватэры, потым распачалі адмысловы гурток у дзіцячым цэнтры, але дарослыя не маглі яго наведваць. Тады прыйшла ідэя распачаць «Начную гульнятэку». Іван дамовіўся са знаёмым наконт памяшкання на базе спартыўнай залы, дзе сябры пачалі збірацца і гулялі ад вечара пятніцы да самага ранку суботы.

«У гэты час з’явілася першая традыцыя — „Начная каўбаса“ — кожны ўдзельнік гульняў у поўнач атрымлівае бутэрброд з каўбасой», — з усмешкай распавядае Іван.

Спачатку на гульнятэку прыходзілі толькі сябры і знаёмыя. Першым староннім наведвальнікам быў Павел Шышкін, які невядома як даведаўся пра гульні і проста далучыўся. Большая частка гэтых людзей і зараз удзельнічае ў «Начной гульнятэцы» — яна існуе ў нязменным выглядзе дагэтуль.

Ад аматараў гульняў да прадпрымальніка — 9 месяцаў

Ідэя аб уласнай справе з настольнымі гульнямі з’явілася пасля двух гадоў ад старту «Начных гульнятэк» — у 2015 годзе. Здейсніць яе заняло не так шмат часу, як чакалася. Некалькі тыдняў праз інтэрнэт, часопісы і знаёмых Іван шукаў адпаведнае месца. Звяртаў увагу, каб арэнда і камуналка паслугі каштавалі не вельмі многа, а дабірацца было б зручна з розных куткоў Гродна. Яшчэ каля двух тыдняў спатрэбілася на афармленне дакументаў, астатні час заняла падрыхтоўка памяшкання.

Грошы пазычыў сябар, будаўнічую працу выконваў Іван з валанцёрамі. Праз некатор час другі паверх закінутага будынка, вядомага гродзенцам па шыльдзе «Выраб ключоў», ператварыўся ў цэнтр адпачынку і развіцця. Назва — «Партал» — з’явілася неяк сама па сабе і спадабалася арганізатарам сваім чароўным сэнсам.

«Мне пашчасціла ўдзельнічаць у рэаліці-шоў „Горад“, — успамінае Іван, — дзе пераможца мог атрымаць грошы на рэалізацію асабістага праекта па паляпшэнні свайго горада. Я не перамог, але вельмі задаволены ўдзелам. Праект даў мне штуршок да развіцця сацыяльна-карыснай дзейнасці. За 10 дзён я атрымаў шмат ведаў і вопыт як прадпрымальнік. Гэта ўсе вельмі дапамагло зрабіць „Партал“ такім, які ён ёсць зараз».


Чытайце таксама: Замест страшнага двара — пляцоўка для адпачынку. Як Іван трапіў у праект «Горад», каб зрабіць Гродна лепшым


Шафа з «Ікеі»

У «Партале» стаіць толькі адна шафа набытая ў краме. Усе астатняе — рамонт, дэкор, мэбля — зроблена рукамі Івана і яго сяброў-валанцёраў, альбо ахвяравана цэнтру. І зараз тут час ад часу «з'яўляюцца» новыя рэчы — хтосьці падарыць карціну, хтосьці пакіне кубак ці статуэтку, хтосьці аддасць непатрэбную канапу.

Сямейная справа

«Мая жонка Таццяна з першага дня падтрымлівала мяне ва ўсіх маіх пачынаннях, — распавядае Іван. — І сёння, нягледзячы на тое, што яна займаецца выхаваннем двух нашых дзетак, паспявае зрабіць нешта і для „Партала“. Ва ўсіх пытаннях раюся з ёй. Існаванне гэтага месца — сямейная справа, якая немагчыма без яе падтрымкі».

«Народны сход»

Усе пытанні «Партала», яго планы і мэты вырашаюцца вельмі дэмакратычна — на сходзе, у якім удзельнічаюць Іван, трое адміністратараў і да пяці валанцёраў. Гэта Рада збіраецца прыкладна раз на тыдзень і вырашае бягучыя справы. Тут кожны мае права голасу і кожны будзе пачутым. У гэтым і ёсць сакрэт поспеху, лічыць адзін з супрацоўнікаў. У цэнтры існуе падзел абавязкаў, адпаведны магчымасцям і пажаданням кожнага з удзельнікаў працы. Гэта таксама важны складнік паспяховай дзейнасці.

«Сухі» закон

«Партал» задумваўся як пляцоўка альтэрнатыўнага адпачынку, таму нічога мацнейшага за каву і гарбату тут няма. Каманда цэнтру падтрымлівае ідэі здаровага ладу жыцця. Нават месца для палення тут няма. «Гэта не толькі частка нашага погляду на жыццё, але ж і пытанне бяспекі для цэнтра і яго наведвальнікаў», — кажа Іван. У гэтым месцы таксама не прынята ўжываць «дрэнныя» словы, за невыкананне правіла можна атрымаць штраф — 10 прысядаў.

«Партал» уцягвае

Гэта месца існуе, як супольнасть тых, хто мае хоць якое дачыненне да грамадскага жыцця Гродна, культурнай дзейнасці, альтэрнатыўнага адпачынку ці нефармальнай адукацыі. Цэнтр — адкрытая пляцоўка для ініцыятываў - ён гатовы падтрымаць і парадай і справай карысныя для горада пачынанні.

«Партал» шмат працуе на цалкам добраахвотнай аснове ці з вялікімі зніжкамі для цікавых мерапрыемтсваў. Так адбываецца з «Скеч дэйям», «Вархамерам», «Усходнімі гульнямі». Пад гэтым дахам збіраюцца і праводзяць частку свяёй дзейнасці і розныя некамерцыйныя суполкі - «АБФ», «Трэці сектар», «Будзьма беларусамі», «Чайная школа». Была сумесная імпрэза нават з гродзенскім гарвыканкамам.

Вялікая мэта

«У Гродне шмат цікавых суполак, якія, у тым ці іншым сэнсе, займаюцца культурнай дзейнасцю, — разважае Іван. — Але, на свае здзіўленне, я зразумеў, што большая частка з іх не знаёма паміж сабой. Тады да мяне прыйшла ідэя аб’яднаць пад дахам „Партала“ актывістаў з розных напрамкаў дзейнасці».

Ужо адбылася адна сустрэча «Культ-Удзелу» — так назвалі новую суполку — і ўжо ёсть першыя вынікі. У будучым, спадзяецца Іван, гэта «канфедэрацыя» стане ўстойлівай і будзе прыносіць карысць не толькі яе ўдзельнікам, але і агулам грамадству.

З міру па нітцы

У цэнтры зараз працуюць тры памяшканні, але існуе ячшэ адна вяліка зала, якая чакае рамонту. Для яе поўнага абсталявання спартэбіцца каля 3 000 беларускіх рублёў. Гэтыя грошы плануецца збіраць ужо з лютага праз краўдфандынгавую пляцоўку «Талака». Для ахвярадаўцаў падрыхтавана шмат «плюшак» — імянныя кубкі, абанементы, сертыфікаты і нават «Набор партнёра», у які ўвойдуць кубак, майка і сумка з лагатыпам «Партала». Новая зала будзе трасфармацыйнай пляцоўкай, якая хутка зможа змяняцца пад любую патрэбу.

Кім ты бачыш сябе праз пяць год?

Мы плануем зрабіць так, каб увесь будынак належыў «Парталу» і ён стаў бы цэнтрам развіцця ініцыятыў. Мару стварыць месца, дзе кожны зможа атрымаць экспертную падтрымку ў самых розных пытаннях арганізацыі сваёй культурнай ці сацыяльна-значнай дзейнасці. Таксама ў планах — зрабіць пакой для маленькіх дзетак з бацькамі, акультурыць пляцоўку вакол будынку… Шмат чаго! Спадзяюся, што ўсё здзейсніцца.

Падзяліцца
Меткі: бізнесхобі

Апошнія запісы

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024