Карыснае

Адказнасць за парушэнне Правілаў карыстання газам у побыце

На абслугоўванні ПУ «Гроднагаз» больш за 135 тыс. абанентаў. Вельмі радуе, што асноўная колькасць абанентаў - адказныя, добрасумленныя людзі, якія своечасова аплачваюць спажыты прыродны газ, выклікаюць прадстаўнікоў газазабеспячэнскай арганізацыі пры няспраўнасці газавыкарыстальнага абсталявання або пры наяўнасці паху газу. Аднак з правілаў ёсць выключэнні. Супрацоўнікі ўпраўлення, аварыйна-дыспетчарскай службы сістэматычна фіксуюць факты ўмяшання грамадзян у сістэму газазабеспячэння, што ў сваю чаргу вядзе да ўцечак газу, збояў у працы абсталявання. Кожны факт парушэння фіксуецца і разглядаецца. У дачыненні да вінаватых асоб складаюцца пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з «Правіламі карыстання газам у побыце» ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

— дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газавыкарыстоўваючым абсталяваннем — дзяцей да 14 гадоў, асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асоб, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілаў бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;

— карыстацца газавыкарыстоўваючым абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, пры няспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі;

— пакідаць адкрытымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны перад газавыкарыстоўваючым абсталяваннем і на ім пасля заканчэння карыстання газавыкарыстоўваючым абсталяваннем;

— пакідаць без нагляду працуючае газавыкарыстоўваючае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу, абсталяванага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;

— выкарыстоўваць газавыкарыстоўваючае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы, для абагрэву памяшканняў;

— ажыццяўляць самавольнае падключэнне і адключэнне газавыкарыстоўваючага абсталявання, перастаноўку яго з выкарыстаннем зваркі, а таксама перападключэнне на гумоватканевы рукаў, разборку гэтага абсталявання і яго рамонт, умешвацца ў працу прыбораў уліку расходу газу;

— прывязваць да газаправодаў вяроўкі, нагружаць газаправоды і выкарыстоўваць іх у якасці апор;

— сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;

— выкарыстоўваць для сну памяшканні, у якіх устаноўлена газавыкарыстоўваючае абсталяванне;

— выкарыстоўваць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газавыкарыстоўваючага абсталявання;

— падлучаць да газавыкарыстоўваючага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;

— эксплуатаваць газавыкарыстоўваючае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, без наяўнасці актаў або пры пратэрмінаваных актах праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, якія выдаюцца спецыялізаванай арганізацыяй, адсутнасці запісаў у журналах рэгістрацыі аб выкананні работ па праверцы стану дымавых і вентыляцыйных каналаў;

— зрываць пломбы, устаноўленыя газазабяспечваючымі арганізацыямі на прыборах уліку расходу газу, адключаючых прыладах,
газазабяспечваючым абсталяванні і самавольна падключаць газавыкарыстоўваючае абсталяванне пасля яго адключэння газазабяспечваючымі арганізацыямі.

Наймальнікі жылых памяшканняў, уласнікі жылых і нежылых памяшканняў, уласнікі жылых дамоў або іх прадстаўнікі, упаўнаважаныя асобы, якія кіруюць, газазабеспячальныя арганізацыі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць тэхнічнае (сэрвіснае) абслугоўванне газавыкарыстоўваючага абсталявання, эксплуатацыю жыллёвага фонду, праверку і абследаванне дымавых і вентыляцыйных каналаў, вінаватыя ў парушэнні гэтых Правілаў, нясуць адміністрацыйную адказнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У выпадку парушэння спажыўцом патрабаванняў Правілаў карыстання газам у побыце «Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйным правапарушэнні» прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.20.9 — штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь (ад 102 рублёў да 510 рублёў).

Паважаныя чытачы, ПУ «Гроднагаз» робіць усё для Вашай бяспекі, але ад Вас залежыць таксама нямала. Выконвайце Правілы карыстання газам у побыце, не дапушчайце эксплуатацыю газавага абсталявання звыш нарматыўных тэрмінаў.

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ і сваіх блізкіх!

З клопатам аб Вас ПУ «Гроднагаз».

УНП 500 036 445

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024