Горад

Сустрэчы з мэрам, акцыі салідарнасці і гіганцкі сцяг: пратэсты і страйкі ў Гродна

14 жніўня Гродна страйкуе і шуміць цэлы дзень. Страйкі і пратэсты ахапілі ўвесь горад. Страйкуюць «Азот» і «Хімвалакно». Выйшлі на вуліцы прадпрымальнікі з рынкаў «Паўднёвы», «Цэнтральны» і «Карона». На пратэсты выйшлі работнікі культуры і настаўнікі. Сустрэча з старшынёй гарвыканкама і намеснікам начальніка абласной міліцыі на плошчы Леніна сабрала больш за 3000 чалавек. Людзей на плошчы стала яшчэ больш пасля сыходу мэра, калі дайшла да плошчы калона рабочых «Гродна Азот».

На «Гродна Азот» да 12.00 прыехаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і намеснік начальніка УУС вобласці Аляксандр Шастайла. На сходзе было больш за 4000 рабочых. Яны патрабавалі перагляду вынікаў выбараў і вызвалення зняволеных. Пасля сустрэчы з імі Мечыслаў Гой распавёў Hrodna.life, што з ціскам за 200 збіраецца ў бальніцу.

Сустрэча на «Гродна Азот»

Работнікі культуры выйшлі на пікет да помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замка. Яны трымалі плакаты «Культура супраць гвалту», «Мастакі супраць вайны» і іншыя. На вуліцы Горкага, ля будынкаў Парку высокіх тэхналогій, пратэставалі айцішнікі.

Работнікі культуры ля Новага Замка
Работнікі культуры ля Новага Замка

У абедзенны перапынак выйшлі на пікет работнікі мясакамбіната. Яшчэ ўчора яны патлумачылі сваю пазіцыю — яны не могуць спыніць вытворчасць, бо прадукты сапсуюцца.

В знак солидарности на улицы вышли сотрудники строительного супермаркета «Гемма», камнеобрабатывающего завода в деревне Пушкари, ТЭЦ-2 и электросетей, ГИАП и других предприятий.

У знак салідарнасці на вуліцы выйшлі супрацоўнікі будаўнічага супермаркета «Гемма», камнеапрацоўчага завода ў вёсцы Пушкары, ЦЭЦ-2 і электрасетак, ГІАП і іншых прадпрыемстваў.

Прыгразілі страйкам супрацоўнікі завода «Гроднаторгмаш».

Работнікі «Гроднаторгмаш»

Вечарам каля 3000 чалавек прыйшло на сустрэчу з мэрам Мечыславам Гоем на плошчы Леніна. Гродзенцы паклікалі туды Віктара Шумеля — дырэктара стадыёна «Нёман», які на выбарах падтрымаў Святлану Ціханоўскую. Ён заклікаў да бестэрміновага страйку. Людзі пачалі крычаць, што Шумель — іх новы мэр. Пасля гэтага Мечыслаў Гой сышоў у будынак гарвыканкама.

Пасля мітынгу праз увесь горад пранеслі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 70 метраў.

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024