Горад

Пярэселка, Шанхай і Палестына: у Гродне стварылі карту «народнага» раянавання горада пасляваенных гадоў

Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач падрыхтавалі карту Гродна з указаннем аб’ектаў, якіх часцей за ўсё не пабачыш на афіцыйных картах. Гэта месцы «тусовак» моладзі 1960−70-х гг., а таксама неафіцыйныя раёны, на якія дзяліўся Гродна 1960−70-х гг.

Сёння гродзенцы, якія жывуць у шматпавярховых мікрараёнах Вішняўца ды Альшанкі, часта нават не чулі пра існаванне гродзенскіх Палестыны ды Шанхая. А між іншым гэта толькі сёння сонныя квартальчыкі прыватнай забудовы, якія хаваюцца недалёка ад гістарычнага цэнтра. Яшчэ гадоў 40−50 таму большая частка гродзенскай моладзі жыла менавіта ў гэтых раёнах.

Кажа гісторык Андрэй Вашкевіч: «У кожнага з нас свой Гродна. І пачынаўся ён не з Замкавай Гары і Каложы, а з прапахлых гудронам ды асфальтам мікрараёнаў. Мы раслі ў 1980−90-х гг. і гэтая эпоха яшчэ дачакаецца сваіх летапісцаў, а вось тыя, хто памятае Гродна 1960−70-х гг. ужо немаладыя людзі і асабліва цікава зафіксаваць іх успаміны ў такім картаграфічным варыянце.

Адразу скажу — наша карта ахоплівае адрэзак часу ў чвэрць стагоддзя і моладзь 70-х гг. можа шмат чаго не ведаць пра нефармальнае раянаванне 60-х гг. Гэта быў натуральны працэс — там дзе было найбольш моладзі, там і з’яўляліся моладзевыя групоўкі. Напрыклад густа заселеныя ў 1950-х гг. Цагельня або Учхоз да 1970-х гг. ужо былі зусім ціхімі раёнамі, а Камароўка і Фарты з’явіліся толькі ў другой палове 1960-х гг."

Гісторыкі нанеслі на карту больш 50 аб’ектаў: раёны, пляжы, кінатэатры і іншыя «нефармальныя» тапонімы. Яны падкрэсліваюць, што высвятленне адносін паміж гродзенскай моладзю амаль ніколі не набывала адкрыта крымінальны характар, як гэта было, скажам у Воршы. Цэнтр і Занёманскія сыходзіліся ў сутычках пад навагодняй елкай на Савецкай плошчы або на Старым мосце, але ніхто ніколі не ставіў задачу скалечыць чалавека, або тым больш — забіць яго.

Цікава таксама паглядзець і на мову тапонімаў. Яны адлюстроўваюць тое шматмоўнае асяроддзе, якое існавала ў Гродне пасля Другой сусветнай вайны. Дзеці савецкіх чыноўнікаў і вайскоўцаў гаварылі па-руску, рабочая моладзь актыўна карысталася беларускай мовай, або хаця б трасянкай, а маладыя з даваенных раёнаў умелі па-польску. Толькі не чутно ўжо было ідыша, паколькі яўрэйская абшчына была знішчана ў гады вайны амаль цалкам.

Гісторыкі дзякуюць за дапамогу ў складанні карты старэйшым гродзенцам і запрашаюць да яе далейшага рэдагавання і дапаўнення.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024