Раёны. Кварталы: «Альшаначка». Любімая цацка горада ці азадак цывілізацыі? (+відэа з дрона)

Самаму маладому гарадскому раёну ўжо сем год. З аднаго боку — узрост дзіцячы. З іншага — час на першы клас. Ці стала Альшанка паўнавартаснай часткай гораду?

Горад за горадам, край свету, азадак цывілізацыі, трынаццаты раён, свет малалетніх злачынцаў, Альшанджэлес — ніякі іншы раён Гродна не можа пахваліцца такой колькасцю пяшчотных (або не вельмі) імёнаў. Як і бывае ў дзяцінстве.

Самы малады — у гэтым вы ўпэўніцеся, ужо сеўшы ў аўтобус да Альшанкі. Мамы і таты з вазкамі, дзецьмі на руках, на закарку, у слінгах, на роварах, бегавелах. Калі вы апынуліся на адной з альшанскіх вуліц і не сустрэлі ніводнага дзіцяці, вы не ў Альшанцы.

Дзяцей тут прыкладна 10 тысяч: палова садкоўскага ўзросту, палова — школьнага. Дарослых альшанкаўцаў усяго ў два разы болей.

Дзіцячых садкоў у Альшанцы тры, будуецца яшчэ адзін. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой неяк абяцаўся, што новы дзіцячы садок у Альшанцы будзе будавацца штогод.

Вучняў на раёне так шмат, што нават у тры змены не ўсе змяшчаюцца ў адзіную школу — № 39. Сёлета пачалася будоўля другой школы, якая абяцаецца стаць самай буйной у горадзе. У абедзвюх школах ёсць басейны.

Такія перавагі жыцця ў самым новым раёне. Гэта як у сям'і. Калі вам пашчасціла быць самым малодшым, вам дарылі лепшыя цацкі.

Да такіх «цацак» Альшанкі можна аднесці новую шасціпалосную дарогу, якая злучыла вялікую зямлю з мікрараёнам. Таксама гэта адзіны раён у Гродне, дзе ад пачатку прадугледжаныя і рэалізаваныя шырокія роварныя сцежкі са зручнымі з’ездамі.

Але, як бывае з малодшымі, — не ўсё адразу. Жыхары скардзяцца на недахоп месцаў для шопінгу, адпачынку, лекавання, адным словам, — інфраструктуры.

Тут працуюць чатыры гіпермаркеты розных гандлёвых сетак, але яны сканцэнтраваныя блізка адзін да аднаго ў пачатку і цэнтры раёна. Дарога з канца мікрараёна можа заняць 20−30 хвілін пешкі. Праўда, улетку тут плануюць адкрыць міні-рынак.

Сапраўднай паліклінікі яшчэ няма. Але ужо працуюць дзіцячая і дарослыя амбулаторыі. Дзейнічаюць праваслаўная і каталіцкая капліцы. Будуюцца пастаянныя храмы.

Альшанкаўцы мелі спадзеў на забаўляльны цэнтр з кавярняй і буцікамі, але ўлады вырашылі пабудаваць замест гэтага чарговыя шматпавярховікі. Дарэчы, жытло тут самае таннае ў горадзе.

Адпачываць і шукаць забавы мясцоваму насельніцтву пакуль застаецца ў невялікім лесе на ўскрайку раёна, у скверы каля школы, або ўласна ў школьным басейне. Да таго ж, кажуць, што тут самыя прыгожыя ўсходы і захады, а мясцовыя птушкі спяваюць найлепей у Гродне.

youtu.be/aIzmXnmsDyw

Чытай больш: Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024