«Душа» Баторыя засталася ў Гродне: дзе было пахавана сэрца караля?

Стэфан Баторый быў пахаваны ў Гродне, але праз паўтара гады перавезены на Вавель у Кракаве. Вядома аднак, што была яшчэ асобная урна з сэрцам караля. Куды ж яна падзелася?

Барберы, але не тыя, пра якіх вы падумалі

Кароль і вялікі князь Стэфан Баторый скончыў жыццё пасля непрацяглай хваробы 12 снежня 1586 г. у Гродне. Тут прыдворныя балверы яго цела анатаміравалі і забальзаміравалі. Паводле Зыгмунта Глогера, балверамі ў той час называлі хірургаў, фельчараў альбо цырульнікаў. Сёння гэта знаёмае многім моднае слова «барбер», а ў тыя часы ў польскай мове яго гучала як «bałwierz». У мінулым адукаваныя медыкі з такім родам заняткаў нярэдка падарожнічалі на ўсход «у пошуках хлеба».


Куды падзелася карона Вітаўта і як памёр Баторый. Выкладчык медуніверсітэта піша альтэрнатыўную гісторыю Гродна


Ныркі як валовыя

Секцыя цела Стэфана Баторыя праводзілася пры ўдзеле каралеўскага медыка італійскага паходжання Міколы Буцэлы. Захаваўся вопіс гэтага анатаміравання:

«…балверы даставалі з яго ўнутранасці, і Буцэла ім дапамагаў. Усе анатамічныя органы даволі здаровыя, вантроба, таксама страўнік, селязёнка, лёгкія, адзінае толькі, што былі набліжаныя да сэрца, здаровыя, ныркі таксама, толькі левая нацёкшая, бо быў моцна пабіўся, ныркі неверагодна падобныя на валовыя, г. зн. бугарчатыя, а не гладкія, а ў чалавека, ныркі, як у барана, чаго ані Буцэла, ані я не сустракалі ні ў адным целе».

Такую справаздачу склаў прыдворны лекар Якуб Гаслаўскі, які таксама прысутнічаў пры секцыі цела караля.


Толькі выпіваў і памёр? Што насамрэч зрабіў Стэфан Баторый для Гродна


Органы — у асобную урну

Згодна з правіламі бальзамавання каралеўскіх цел, медыкі ўскрывалі брушную яміну і грудную клетку, адтуль вымалі органы з сэрцам і змяшчалі ў спецыяльны посуд. Наступным ішоў саляны купель, за ім — насычэнне цела хмелем альбо попелам, а на заканчэнне — выкарыстанне араматычных зелляў і мазяў.

Урна для органаў выраблялася з латуні, бронзы ці медзі, альбо, нават, з больш шляхетнага срэбра. Пасля фунеральнай працэсіі такі посуд ставіўся ў крыпце побач з труной, што, прыкладам, можна назіраць сёння ў падвалах нясвіжскай Фары, альбо паводле тэстаменту хаваўся ў нейкім іншым месцы.


Коні найвялікшага караля: як памёр і што пакінуў пасля сябе ў Гродне Стэфан Баторый


Згодна з хрысціянскай традыцыяй чалавек выйшаў з праху і пасля смерці ў прах абернецца, у той час як у сэрцы яго знаходзіцца несмяротная душа. Некалі культ чалавечага сэрца быў даволі распаўсюджаным у еўрапейскіх краінах, таму працэсы экскарнацыі - аддзялення ад памерлага цела яго «душы» з далейшым захаваннем у асобнай урне, часта мелі месца і ў Рэчы Паспалітай.

З Гродна ў Кракаў

Труна з целам караля амаль паўтары гады спачывала ў Гродне, чакаючы ўрачыстага пахавання ў Кракаве. Паводле старой традыцыі гэтую ўрачыстасць меўся арганізаваць пераемнік манаршага трону. Па некаторай інфармацыі труна з забальзамаванымі парэшткамі Баторыя ўвесь гэты час стаяла ў крыптах Фары Вітаўта. Па іншых звестках — знаходзілася ў замкавай капліцы побач са спальным пакоем манарха.

29 красавіка 1588 г. з нагоды перанясення караля на Вавель у Гродне адбылося урачыстае набажэнства. Пасля труну змясцілі на аздоблены чорным сукном і аксамітам рыдван і працэсія рушыла на другі бераг Нёмана да старога варшаўскага тракту. Цікава, што следам у жалобнай калоне вялі прыбранага адпаведным чынам каня Стэфана Баторыя.


Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: усё, што вам трэба пра гэта ведаць


23 мая, як і было запланавана, цела Баторыя ўрачыста пахавалі ў крыпце Каралеўскай катэдры. Ганна Ягелонка паставіла па мужу ў гэтым касцёле шыкоўны рэнесансны помнік з чырвонага венгерскага мармуру, аўтарам якога стаў славуты італьянец Санці Гуччы.

А дзе сэрца?

Ёсць тут, аднак, цікавая акалічнасць — манаршае цела было дастаўлена з Гродна ў Кракаў і пахавана там без урны з сэрцам. Што сталася з гэтай урнай далей, мы не ведаем. Прынамсі ў інвентарных вопісах ці нейкіх іншых вядомых дакументах яна не згадваецца.

Таму можна меркаваць, што «душа» Стэфана Баторыя назаўсёды засталася ў Гродне — горадзе, які ён любіў больш за ўсё, дзе ўзвёў у мурах Фару Вітаўта, рыхтуючы там сабе грабніцу, «бо яму гэты горад і для часовага пражывання, і для вечнага спачыну быў наймілейшым».

Дзе знайшло гэты спачын сэрца славутага манарха? Магчыма, у крыпце мясцовай Фары ці мурах замку, альбо было проста пахаванае ў наднёманскай зямлі.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024