Людзі і справы

Хутка 1 верасня. У якія школы сёлета пойдуць дзеці гродзенскіх рэлакантаў

За мінулы пасля выбараў год з Беларусі з’ехала шмат людзей. Зараз многія з іх спрабуюць уладкоўваць жыццё у Польшчы, Літве, Латвіі ці Украіне. Перад пачаткам новага навучальнага года бацькі школьнікаў расказалі для Hrodna.life, у якіх школах і на якіх мовах будуць вучыцца дзеці і чым адрозніваецца адукацыя за мяжой ад беларускай.

Украіна: падручнікі па-украінску, выкладанне — білінгвальнае, беларуская школа ў анлайне

У сям'і Надзеі Алар-Чэрнікавай трое дзяцей — двое дзяўчынак 10 і 13 гадоў і 5-гадовы хлопчык. У верасні 2020 года яны па палітычных матывах з’ехалі з Беларусі ва Украіну.

«Для дзяцей гэта быў вялікі стрэс. Асабліва для сярэдняй. Яна вельмі сумавала па сябрах і бабулі, шмат плакала».

Дзяўчынкі вучыліся ў школе, дзе заняткі праходзілі на украінскай і рускай мовах у залежнасці ад настаўнікаў. Падручнікі былі на украінскай мове. Дзяцей залічылі ў такія ж класы, якія яны наведвалі ў Беларусі.

З новага на 2021−22 навучальны год — магчымасць навучацца анлайн у першай беларускай анлайн-школе ва Украіне.

Школу заснавала акторка Анастасія Шпакоўская, што была вымушана з’ехаць з Беларусі пасля выбараў-2020. Школа набірае дзяцей ў 4−11 класы.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне. Крыніца: старонка школы ў Facebook

Таксама для ўсіх іншых школьнікаў магчыма наведваць беларускую мову і літаратуру ці іншыя курсы незалежна ад краіны пражывання.

Польшча: у школу ўзялі, а кветкі настаўнікам дарыць не прынята

Пазней сям’я пераехала ў Польшчу. Тут падавалі дакументы ў найбліжэйшую да месца жыхарства школу з польскай мовай навучання. Іншых варыянтаў у сваім горадзе не знайшлі.

У Польшчы вучыцца ў школах, дзе выкладаюць беларускую мову, ёсць магчымасць у Гайнаўцы, Бельску Падляскім і Беластоку. Тут працуе каля 50 такіх навучальных установаў - школаў, гімназій і ліцэяў. Дзіцячыя садкі з беларускамоўнымі групамі ёсць у Беластоку і ў Гайнаўцы.

Больш за ўсё, прызнаецца Надзея, хвалюе менавіта адсутнасць ведаў польскай.

«Я заўсёды хвалююся, калі іду ў нейкія адміністратыўныя будынкі. Перад гэтым абавязкова рыхтуюся, пішу выразы на польскай мове. Каб нешта сказаць, карыстаюся перакладчыкам у тэлефоне. Дзеці мовы ня ведаюць увогуле».

У выніку праз адсутнасць мовы абедзьве дзяўчынкі будуць вучыцца ў класах больш малодшых, чым меркавалі. Малодшая ізноў пойдзе ў другі, хаця скончыла трэці, а старэйшая будзе нанова праходзіць праграму сёмага класа. Так, параіўшыся з бацькамі, вырашыла кіраўніцтва школы.

Чытайце таксама: Для школы — деловой стиль, для дома — пижама. В Гродно показали модные луки для подростков к началу осеннего сезона

Ніякіх спісаў абавязковых «школьных» пакупак тут няма. Бацькам патлумачылі, што пра ўсё раскажуць 1 верасня. Абавязковая школьная форма ў Польшчы таксама адсутнічае — адзенне проста мае быць зручным для дзіцяці. Ад знаёмых, чые дзеці ўжо вучацца ў Польшчы, Надзея даведалася, што тут не прынята прыносіць кветкі і цукеркі настаўнікам на пачатак навучальнага года.

Чытайце таксама: «Были бы Грушевые, занимались бы грушами». Алла Квятковская рассказала, как выращивает 10 000 гладиолусов и почему любит «Свет далёкой звезды«

«Мы пакуль нічога і не куплялі, і не ведаем, колькі грошай пойдзе. Але бацькі могуць напісаць заяву, каб атрымаць 300 злотых падтрымкі на кожнае дзіця. Гэта такая дапамога ад уладаў, каб сабраць вучня ў школу», — расказала Надзея.

Таксама яна ведае, што можна папрасіць дапамогу ад фондаў салідарнасці, але спадзяецца, што здолее сабраць дзяцей у школу самастойна.

Літва: у беларускамоўнай школе не ўсім хапіла месца. Рускамоўных варыянтаў шмат

У Літве, ці прынамсі ў Вільні, знайсці месца ў школе не праблема. У адным з Telegram-каналаў, створаных рэлакантамі, размясцілі пакрокавы інструктаж, куды трэба звяртацца і якія дакументы рыхтаваць. Рускамоўнае навучанне ў Вільні прапануюць шмат школ.

Знайсці школу па месцы жыхарства ў Вільні можна па інтэрактыўнай мапе. Школы з рускай мовай навучання пазначаны блакітным колерам

Вучыцца па-беларуску можна толькі ў гімназіі імя Францыска Скарыны. Колькасць месцаў у кожным класе тут абмежаваная. Таму сёлета месцаў у беларускай гімназіі хапіла не ўсім з новапрыбылых.

Натэла Бялугіна, былая акторка Гродзенскага драмтэатру, пераехала з сям’ёй у Літву ў канцы лютага 2021 года. Сёлета яе васьмігадовая дачка пойдзе ў другі клас.

«Не было нейкіх клопатаў, каб уладкаваць яе вучыцца. Школу мы шукалі да пераезду. Напісалі ліст дырэктару. Калі прыйшоў адказ, што нас бяруць, забралі дакументы з гімназіі ў Гродне».

У Літве працуе адзіная беларускамоўная сярэдняя навучальная ўстанова — Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Яна адкрылася ў 1994. Вучняў прымаюць у класы ад першага да дванаццатага, ёсьць падрыхтоўчая група для дашкольнікаў.

«Тут [у гімназіі] размаўляюць на рускай, беларускай, літоўскай мовах. Літоўская мова яшчэ ідзе асобнай дысцыплінай. Для маёй дачкі і яшчэ некаторых вучняў праводзілі дадатковыя заняткі літоўскай мовы», — распавяла Бялугіна.

Некаторым з калегаў, што таксама прыехалі з дзецьмі-школьнікамі, па словах Натэлы, пашанцавала менш: напрыклад, у чацвёртым класе вольных месцаў сёлета не было. Таму многія пайшлі вучыцца ў рускамоўныя школы.

Чытайце таксама: Канцтовары дешевле на почте, а портфель — на школьной ярмарке. Сколько стоит собрать ребёнка в школу в Гродно

У пытанні фінансаў Натэла адзначыла, што ў Літве ўвогуле іншыя кошты і заробкі. Таму складана дакладна параўнаць сітуацыю з беларускай. Але сабраць дзіцё ў школу было не цяжэй, чым дома.

З адрозненняў у школьным побыце яна адзначыла неабходнасць аплаты харчавання. Гэта тычыцца тых, хто не мае грамадзянства ці віду на жыхарства ў Літве. «Але мне вельмі падабаецца сістэма — дачка сама будзе выбіраць, што есці».

Рыга: ёсць беларускамоўная гімназія і варыянты навучання па-руску

У сталіцы Латвіі праблемаў з месцамі для дзяцей новых рэлакантаў з Беларусі няма. У прыватнасці, у Рызе шмат рускамоўных школаў і школаў з латышскай і рускай мовамі выкладання. Навучанне па-беларуску прапануе толькі Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Агулам тут вучыцца каля 200 чалавек з 1-га па 9-ы класы.

Чытайце таксама: «Непонятно, какие будут последствия». Поведут ли гродненцы детей в частные школы?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024