Спадчына

У пошуках страчанага: Шляхецкі дворык у цэнтры Гродна

Калі закрануць тэму неіснуючых цяпер прыгожых дамоў старога Гродна, то расказаць пра дом на вуліцы Татарскай трэба ў першую чаргу.


Пачнем з таго, што Гродна пачатку ХХ ст. быў горадам кантрастаў. Так як цяпер суседнічаюць стогадовыя камяніцы і сучасныя банкаўскія будынкі са шкла і бетона, так і некалі - каля зусім новых тады дамкоў з жоўтай цэглы стаялі драўляныя шляхецкія асабнякі, якія быццам сышлі са старонак раманаў Генрыка Сянкевіча.

Да пажара 1885 г. увесь цэнтр горада амаль суцэльна быў драўляны. Пасля пажара дамоў, зробленых з гэтага прыгожага, але недаўгавечнага матэрыяла, заставалася няшмат. Такія дамы хаваліся ў глыбіні вуліц, каля ручаёў, над абрывамі.

За тытунёвай фабрыкай на вуліцы Кляшторнай стаяў дом Ромеляў з садам, над Нёманам, дзе цяпер школа-ліцэй № 1, дом палкоўніка Баркоўскага. Аднак самым маляўнічым быў дом на вуліцы Татарскай.

Фота 1915 г. з самалёта. Дом на Татарскай выдзелены карычневым колерам

Упершыню яго заўважыў гісторык Юзаф Ядкоўскі, належным чынам апісаў, замаляваў і нават размясціў малюнак у сваёй манаграфіі «Гродна», надрукаванай у 1922 г.

Малюнак Юзафа Ядкоўскага, 1920 г.

Паводле Ядўкоўскага, гэты вялікі дом быў класічным прыкладам шляхецкай сядзібы XVIII, а магчыма і XVII стагоддзя, і быў равеснікам лямуса ў кляштары брыгітак. Высокі дах, крыты дранкай, атынкаваныя драўляныя сцены і ганак такіх шляхецкіх сядзіб натхнілі міжваенных польскіх архітэктараў да стварэння так званага «дварковага стылю», прыклады якога можна ўбачыць на гродзенскіх вуліцах 17 Верасня, Свярдлова, Мядовай. Сядзіба на Татарскай вуліцы акурат і была адным з класічных правобразаў гэтага стылю.

Месцазнаходжанне дома паказана стрэлкай. Сёння гэта тэрыторыя дзіцячага садка за крамай кветак на вул. Баторыя

У 1920-х гг. гэты будынак сфатаграфаваў вядомы віленскі фатограф Ян Булгак, які, таксама як і Юзаф Ядкоўскі, выдатна адчуваў мясцовы каларыт і добра ведаў гісторыю.

Дом так і не дачакаўся аднаўлення ў міжваенныя гады і згарэў у вогненым смерчы ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года. Таксама як і ўсе кварталы вакол Сяннога Рынка. Такіх вось утульных дамоў з прыгожымі дворыкамі ў глыбіні вуліц сучаснаму Гродна хіба не хапае найбольш.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024