Людзі і справы

«Русский по умолчанию». Што нельга зрабіць у Беларусі па-беларуску

Беларусь фармальна — дзвюхмоўная краіна, нават з перагібам у бок беларускай (прысяга прэзідэнта існуе толькі ў беларускамоўным варыянце). Аднак фактычна на беларускай мове даступна далёка не ўсё. Нешта можна атрымаць толькі змагаючыся за сваі правы, а нешта недасягальна зусім. Hrodna.life прыгадаў 7 рэчаў, якія ў Беларусі немагчыма зрабіць па-беларуску.

Паглядзець сусветную кінапрам'еру

У кінатэатрах усе прэм’еры — на рускай мове. Гэта не дзіўна, бо для дыстрыбютараў Беларусь — проста частка значна большага расійскага рынку. Па-беларуску вы паглядзіце кіно хіба што на фестывалях (але звычайна не ў агучцы, а з субтытрамі) або дзякуючы розным культурніцкім ініцыятывам, напрыклад «Кінаконг». Але гэта будзе рэдка і гэта ніколі не будуць прэм’ерныя стужкі.

Фота: Вераніка Вельб

Атрымаць адукацыю

У краіне няма ніводнай беларускамоўнай вышэйшай школы. Невялікім выключэннем можна назваць факультэты гісторыі і беларускай філалогіі. Але і яны далёка не цалкам беларускамоўныя. Таму атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі па-беларуску проста няма дзе. Нават нягледзячы на тое, што гэта гарантуе Канстытуцыя (ч. 3 Арт. 50). Але гэта не адзіная рэч у нашай Канстытуцыі, якой немагчыма дамагчыся.

grsu.by

Пачытаць заканадаўства

Хоць арт. 17 Канстытуцыі прадугледжвае афіцыйнае дзвюхмоўе, а арт. 50 замацоўвае за кожным права выбару мовы, у Беларусі толькі невялікая частка нарматыўных актаў існуе ў беларускамоўных варыянтах. Пераважная большасць законаў прымаюцца на рускай і на беларускую ніколі не перакладаецца (ну, а зачем вам это надо, а?).

Паглядзець тэлебачанне

Паглядзець кінастужку па-беларуску ў Беларусі складана не толькі ў кінатэатрах. Фільмы на беларускай мове на беларускім тэлебачанні - надзвычайна рэдкая з’ява, як і праграмы. А цалкам беларускамоўнага канала зусім няма. Яго перыядычна абяцаюць стварыць, але атрымліваецца нешта ў духу «Беларусь 3».

Photo by Sven Scheuermeier on Unsplash

Атрымаць вайсковы білет

Дакументы ў Беларусі ў асноўным дзвюхмоўныя, як пашпарт ці вадзіцельскае пасведчанне. Але вайсковы білет існуе толькі ў рускамоўным варыянце! А палкоўнікі беларускага войска называюць радзімай Расію.

Павучыцца ў аўташколе

Хоць дзякуючы Таварыству беларускай мовы ў 2012 годзе ў Беларусі і з’явіліся правілы дарожнага руху на беларускай, пайсці вучыцца на правы па-беларуску далей немагчыма. Такіх аўташкол у Беларусі няма. Затое здаць экзамен у ДАІ па-беларуску — можна!

Таксама можна атрымаць вадзіцельскае пасведчанне запоўненае па-беларуску, але для гэтага неабходна загадзя папярэдзіць. Па-змаўчанні мова запаўненя правоў - руская.

Яшчэ адна цікавая рэч з ПДР — адмысловы знак, які абавязкова павінен быць усталяваны на аўтамабіль за стырном якога едзе курсант. Ён мае выгляд літары «У» і азначае «учебная». Па-беларуску будзе «вучэбная», але знак з літарай «В» ставіць нельга, бо ў саміх ПДР такі знак не прадугледжаны.

БРСМ — толькі на рускай

А яшчэ мы высветлілі, што нельга патрапіць на беларускамоўную версію сайтаў БРСМ і БРПА.


А што для вас недасяжна ў Беларусі па-беларуску? Пішыце ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024