Карыснае

Што трэба ведаць пра зімовую язду на ровары. Парады гродзенскага веламеханiка

Размовы пра перавагі ровара як альтэрнатыўнага віду транспарту звычайна заціхаюць з прыходам маразоў. Але ў Гродне хапае людзей, якія працягваюць ездзіць і ў такое надвор’е. Веламеханiк з гродзенскай майстэрнi «Игуана» расказаў Hrodna.life пра тое, што трэба ведаць кожнаму аматару зімовых пакатушак.

Наш эксперт — веламеханiк Аляксандр Сыраватка, які не толькі рамантуе ровары, але і сам ездзіць на гэтым транспарце круглы год.

Адзенне

На ровары ў халоднае надвор’е можна і трэба ездзіць. Мне зімой заўсёды прыемна катацца. У кампаніі гродзенскіх веласіпедыстаў ёсць чалавек 20, якія ездзяць круглы год.

Для язды ў зімовы перыяд патрэбна адмысловае велаадзенне. Апранацца трэба пластамі (мембранныя непрадувальныя, але адводзячыя вільгаць курткі, джэрсі з флiса, тэрмабялізна, непрадувальныя спераду ласіны, добрыя непрадувальныя пальчаткі). На ногі добры абутак i бахілы, абавязкова акуляры, а пры марозе ад -7 на галаву балаклаву або маску.

Усялякія пухавікі, дублёнкі і лыжныя курткі не рэкамендуецца выкарыстоўваць для язды на ровары зімой. Пры яздзе чалавек пастаянна грэецца, а гэтыя віды верхняй вопраткі не выводзяць лішкі цяпла і вільгаці наверх — чалавек увесь мокры варыцца ў гэтым пухавіку, а спыніўшыся ўвесь мокры хутка пачынае замярзаць.

Падрыхтоўка ровара. Язда

Для зімовай язды трэба добра падрыхтаваць ровар — замест слiкаў паставіць гуму пазубацей, ёсць нават з шыпамі. Пры частай яздзе па апрацаваных соллю і пяском ходніках ланцуг за адну-дзве паездкі забіваецца пяском і соллю. Трэба ўсё абавязкова змываць, ланцуг чысціць і змазваць пасля кожнай такой паездкі, інакш проста заіржавее. Рамы алюмініевыя, ім іржа не пагражае.

Я раю ў зімовы час колы крышку прыспусціць каб павялічыць плошчу счаплення. Тратуары ў нас больш-менш чысцяць, так што можна спакойна ездзіць. Пры яздзе па снезе і лёдзе галоўнае не рабіць рэзкіх рухаў рулём, рэзкіх паваротаў, перадачу падбіраць нецяжкую, каб не круціць з высілкам і дапускаць прабуксоўку задняга кола. Тармазіць пажадана заднім тормазам, не рэзка і раней да перашкоды, чым пачыналі тармазілі летам. На прамых участках можна і абодвума тармазіць, у паваротах толькі заднім.

На роварах з абоднымi тармазамі ёсць свае нюансы — тармазная паверхня на вобадзе можа абмярзаць або пры яздзе па снезе пакрывацца снегам. Для ачысткі пажадана часта падтармажваць («прапальваць калодкі») і правяраць тармажэнне. З дыскавымі таксама трэба час ад часу «чысціць ротары» тармажэннем.

У снегапад і галалёдзіцу ездзіць забаронена. Што рабіць?

Згодна з ПДР забаронена перамяшчацца на ровары ў снегапад і галалёдзіцу. Зараз узмацнілі меры і могуць сапраўды аштрафаваць за такое. Але я катаюся ўжо з 2006 года. Ездзіў і ў моцныя снегапады па горадзе — супрацоўнікі ДАІ не звярталі ўвагі, абы на праезную частку не вылазіў. Думаю, трэба выходзіць з зоны камфорту, адкідаць стэрэатыпы, што ровар гэта толькі летам у Пышкі пракаціцца.

Зімовая язда нават лепшая за летнюю — раз паспрабаваў і ўсё, гатовы новы ўсесезонны веласіпедыст. Бо ў нас большасць быццам выключаецца з нармальнага жыцця ў зімовыя месяцы — у машынах гэтых сядзяць захутаўшыся.

Дарэчы, у Гродне набіраюць папулярнасць фэтбайк ровары на тоўстых колах. На іх вельмі зручна ездзіць у зімовае надвор’е.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024