Людзі і справы

«Шырока заплюшчаныя вочы» па-гарадзенску. Які ён — якасны кінапракат, і дзе яго знайсці

Даўні чытач Hrodna.life, уражаны тым, што «Гроднааблкінавідэапракат» падаў на рэдакцыю ў суд, вырашыў сам спраўдзіць рэпертуары гродзенскіх (і не толькі) кіно. А таксама пры нагодзе згадаў гольф, ідэолагаў і «захоп з удушэннем» як аргумент у спрэчцы.


Я таксама, як і журналістка з Менску, люблю добрае кіно. Праўда, найлепшым кінатэатрам у свеце для мяне была і застанецца «Чырвоная зорка», што, зразумела, вельмі суб’ектыўна. З іншага боку, падобнае прызнанне моцна прасякнута настальгіяй ды не нясе за сабою юрыдычных наступстваў. Вось што па-сапраўднаму мяне раздражняе, дык гэта, калі адзіным метадам аргументацыі ў спрэчцы з’яўляецца «захват з удушэннем». Што праўда, і ў гэтым выпадку ў Гародні ёсць тая-сяя традыцыя.

«Чырвоную зорку» любяць усе. Ці амаль усе. Фота: Вераніка Вельб

Парочыць, парочыць ды парочыць

Артыкул студэнткі-стажора з Менску з крытыкай рэпертуара мясцовых кінатэатраў, які нечакана скончыўся судовым разбіральніцтвам, мне не вельмі спадабаўся. Магчыма таму, што, як чалавека эпохі відэа-салонаў, «прыгнятаючае чырвонае царства лесвіц» наўрад ці ў стане мяне запалохаць, ды і адчуванне дэжавю ад старых афіш для правінцыйнага горада справа звычайная. Нават есць нейкі асаблівы каларыт, калі падаецца, што час затрымаўся і гэта — твой асабісты «Дзень Сурка» ў тры кінастужкі!

Кінатэатр «Кастрычнік», дзе пануе «царства чырвоных лесвіц». Фота: Вераніка Вельб
Ну, а тое, што сам фільм у выніку аказаўся «агідным», зноў жа, справа суб’ектыўная. І ўсе ж такі, каб гэтыя алегорыі «парочылі дзелавую репутацыю»?! Як кажуць у нас у Гародні: «З гэткай рэпутацыяй вас варта парочыць, парочыць ды парочыць»…

Сем стужак — але ніводная не выцягне з дому

Але ж Суд — установа, якая аддае перавагу фактам. Тое, што сёння нядзеля — гэта факт [аўтар даслаў тэкст у нядзелю, 29 кастрычніка — рэд.]. Адчыняем раздел «Афіша» ў пашукавіку і вось вам расклад ЧАТЫРОХ гарадзенскіх кінатэатраў на выходныя: «Геашторм», «Матыльда», «Мы — монстры», «Піла 8», «Апошні асілак», «Кінгсмэн», «Скайплан». Сем пазіцый, быццам бы і не блага? Іншая рэч, што ніводная з заяўленых стужах не ўстане прымусіць асабіста мяне пакінуць цёплую, утульную кватэру.

Кіназала ў Брайтане, Вялікабрытаныя. Фота: Jake Hills, unsplash.com
Хтосьці запярэчыць, што добра там дзе нас няма і ў такім суседнім Брэсце — надвор’е лепей, ды фільмы цікавейшыя. Дык не. Плюс шэсць, дождж, ды семь фільмаў, што праўда, на ДВА кінатэатры: усё тыя ж «Геашторм», «Матыльда», Піла…". Праўда, ёсць адна істотная розніца — у мясцовым пракаце круцяць беларускі «Жоўты пясочак»!

А ў райцэнтрах — яшчэ горш

Гомель, Віцебск, Магілёў - дарма сталічная журналістка крыўдзіла нашых кінапатрыетаў. На ТРЫ кінатэатры ў Гомелі - семь стужак, на ДВА ў Віцебску — восемь! Нават у гэткім Магілёве з ягонымі ПЯЦЮ кінатэатрамі - 11 (!) розных карцін, з якіх самым прывабным падаўся кінафестываль «Анімаёўка».

Так выглядае правінцыйны кінапракат, лета 2016. Фота: instagram.com/a_shota
У райцэнтрах кінажыццё дык наогул трывае вакол АДНОЙ-адзінай кропкі. Пінск, Ліда, Наваполацак, Наваградак. Не змяняецца толькі назва фільмаў: усё тыя ж «Геашторм», «Матыльда» ды «Піла». Дык варта ж было аўтару крытыкаваць? Тым больш, у маленькіх гарадах жывуць людзі з вялікім сэрцам. Іх вельмі проста параніць…

У Мінску і Беластоку — выдатна. Але ці магчыма тое ў Гродне?

Але, пачакайце. Застаўся яшчэ стольны-град Менск, адкуль і прыехала журналістка, з ягонымі ДВАЦЦАЦЮ кінатэатрамі. Сёння там агулам можна выбіраць сярод 26 (!) пазіцый. Да ўжо пералічыных вышэй дадайце, калі ласка: «Галем», Салют 7″ (толькі што быў у гарадзеніскім пракаце), «Зроблена ў Амерыцы», «Оскар шотс», «Далека на Поўначы», «Рэальны Роккі», «Шанхайскі перавозчык», «Мой маленькі поні», «Той, хто бяжыць па лязе» (быў)… Акрамя некалькі тэматычных зборак (як, напрыклад, «Кіна-хоррар» — прывітанне, Хелоўін), вельмі прыемна было даведацца пра стужку «Манэ: жыцце на халсце». Зноў жа, як казалі класікі: «Вось зараз я разумею, што значыць якасны, айчынны кінапракат»?

Кіназала ў Баньёле, прыгарадзе Парыжа. Фота: Julien Andrieux, unsplash.com
Толькі ці можна тое паўтарыць у Гародні? Добрае пытанне. Не збіраюся нікому даваць парады, але яшчэ не так даўно тая ж «Чырвоная зорка» з кінаклубам «Ракурс» была ў стане рабіць гэткія кінапрэм'еры, якія і Менску нават не мроіліся. І ўжо гэтага аднаго хапала, каб у мясцовых кінаманаў стварыць уражанне свята. Вось толькі ці то ідэолагі тады былі іншымі, ці трава на полі для гольфа ніжэйшай, баюся, гэтага нават Суд гэтага не ведае.


P.S: Як казаў голас за кадрам у кінашэдэўры «Сямнаццаць імгненняў вясны»: «Інфармацыя да роздуму». Беласток, Польшча, цэнтр Падляшскага ваяводства. Тры гадзіны бусам ад «Чырвонай зоркі». ПЯЦЬ вялікіх кіназалаў (пры падобным насельніцтве) і 22 (!) стужкі. Адное радуе — у іх так сама ідзе «Піла».

«Прыгнятаючае чырвонае царства лесвіц» раптам набірае новы сэнс…

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024