Здароўе і спорт

Чаму ў Гродне не вырасце Домрачава № 2, або Дзе вы катаецеся на лыжах?

Пакуль гонар беларусаў Дар’я Домрачава атрымлівае чарговыя перамогі ў біятлоне перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі, гродзенцы імкнуцца пераймаць яе поспехі. Аднак справа застаецца за невялікім — пераймаць поспехі няма дзе.

Лыжнік: «Нідзе няма трасы для дасведчаных»

Гродзенец Юры Дзяргаўка любіць катацца на лыжах і мяркуе, што дасягнуў пэўнага ўзроўню ў гэтым спорце. Аднак сёлета ён пакатаўся толькі аднойчы — адразу, як выпаў апошні снег. Мужчына перакананы, што зручнай лыжні ў горадзе няма.

Юры Дзяргаўка
— Калі казаць пра лыжню для класікі, то тут больш-менш парадак. Людзі праклалі сабе сцежкі паміж кустоў і карыстаюцца. Але так катаюцца пераважна старэйшыя і аматары. Больш дасведчанным патрэбна хуткасць, і яны пераходзяць на каньковы ход. Тут пачынаюцца праблемы. Нідзе няма трасы шырынёй каля 2 метраў з утрамбаваным снегам, — распавядае Юры.
Сцежкі з утрамбаваным снегам застаюцца толькі кароткія — не разгонішся
Найбольш прыдатныя для «каньку» месцы — сцежкі здароўя ў Пышках, Румлёўскім парку, каля бальніцы хуткай дамапогі. Але справа ў тым, што іх ачышчаюць трактарам ад снегу амаль да асфальту. Урэшце на «голай» сцежцы ўтвараецца галалёд. Каб не было слізка, яе пасыпаюць пяском. Па такой паверхні ўжо не пакатаешся.

Гродназелянбуд: «Пешаходная дарожка мусіць быць пешаходнай»

Як патлумачыў першы намеснік дырэктара прадпрыемства «Гродназелянбуд» Мікалай Ярмоліч, адзіная сцежка, якую не чысцяць у гарадскіх парках, гэта роварная дарожка.

— У Румлёўскім парку, там дзе ходзяць людзі, мы не маем права не чысціць. Калі напісана «пешаходная дарожка», яна мусіць быць пешаходная, а не лыжная. Я абавязаны расчышчаць. Інакш іншыя людзі мне скажуць: «Чаму ты не пачысціў, нам нязручна хадзіць з малымі дзецьмі, з каляскамі, пенсіянерам». Усім не магу дагадзіць.

Нават калі нехта звернецца з калектыўным зваротам, то адказ будзе такім жа: пешаходныя дарожкі будуць чысціць.

Варыянт роварнай дарожкі таксама не пасуе.

— Зіма ў нас цяпер кароткая. Сёння снег ёсць, а заўтра няма. Хочацца пакатацца ўвечары пасля працы, але гэты кавалак роварнай трасы ў 700 метраў на Болдзіна кепска асвятляецца. Не скарыстаешся, — працягвае Юры.

Гродзенец шкадуе пра тыя часы, калі на паркавых дарожках не было асфальту, і іх не чысцілі ад снегу. Па яго словах, свежы снег утрамбоўваўся досыць хутка. Па ім было зручна гойсаць. Цяпер ён хацеў бы, каб снег, замест таго каб чысціць, утрамбоўвалі катком.

Чысціць або не чысціць?

Hrodna.life запытаўся ў людзей, якія адпачываюць у Румлёўскім парку, якое пакрыццё для іх больш зручна.

Алеся, мама з дзецьмі на санках
Калі высокі снег, нязручна хадзіць і на санках або лыжах ездзіць. Да асфальту дакладна не трэба чысціць. Калі ўтрамбаваны снег, тады, канешне, лепей.
Дзіяна Міхайлаўна
Цяпер хадзіць зручна, нам не слізка. У нашым узросце можна і па асфальце, і па ўтрамбаваным снезе, толькі, каб расчышчана. Калі пасыпаць сумессю, то даклдана будзе дарога. Не трэба.

Ніна і Ядвіга:

Не абавязкова чысіць да асфальта. Ім жа цяжка чысціць. Сёння жанчына ўпала на такім лёдзе. Я не супраць снегу. Хай робяць так, як танней будзе.

Васіль і Ірына
Нам усё роўна. Хаця лепей, каб дарожкі былі пачышчаныя. Мы на лыжах не катаемся. Хадзіць крыху слізка, але калі паціху, то нармальна. Утрамбаваны снег таксама можа быць. Хутка ўсё растане, такая зіма.
Мілена
Не трэба чысціць да асфальту. Лепей утрамбаваны снег. Цяпер слізка, калі пачысцілі.
Вольга
Калі пачышчана, можна прайсці разам з санкамі. Інакш не пройдзеш. Але да асфальта дакладна не трэба ачышччаць. Абы толькі не слізка было.
Мікалай з сынам Дзімам
Я з дзіцём-інвалідам шпацырую. Галоўнае, каб было не слізка. Бывае так шчоткай вычышчаюць, што больш слізка, чым калі ляжаў снег.

А дзе вы катаецеся на лыжах?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024