Горад

Сквер за «тэкстылямі» перажывае апошнюю восень: там пабудуюць офісны цэнтр. Што думаюць гродзенцы?

Восень 2018 будзе, верагодна, апошняй для невялікага скверу за палацам тэкстыльшчыкаў. Ужо ў наступным годзе на гэтым месцы распачнецца будаўніцтва гандлёва-офіснага цэнтру. Ён можа як упрыгожыць, так і цалкам знішчыць адметны кавалак старога горада. Hrodna.life пагутарыў пра гэта з людзьмі на Замкавай і гісторыкам Мечыславам Супронам.

Праект на ўзгадненні

Участак за Палацам тэкстыльшчыкаў быў прададзены на аўкцыёне ў пачатку 2017 года. Яго набыў літоўскі інвестар, які мае ў Беларусі сетку піцэрый «Pizza&Coffee» ды іншыя невялікія бізнесы, напрыклад, краму «Z-маркет» на аўтавакзале ў Гродне.

Яшчэ невядома, як дакладна будзе выглядаць новы гандлёва-офісны цэнтр. Праект пакуль узгадняюць у Мінкульце. Будаўніцтва пачнецца не раней 2019 года. Уласнік не жадае дзяліцца інфармацыяй, пакуль праект канчаткова не зацверджаны.

Такі ўчастак набыў літоўскі інвестар пад забудову

Закрые «Дом быту»

Ніна [фатаграфавацца адмовілася] ўсё жыццё жыве на Замкавай, 15 і памятае, як, а месцы сквера яшчэ стаялі старыя прыгожыя будынкі. «Кожны раз калі праходжу міма — узгадваю, як тут выгляда ўсё старое».

Для карэннай гродзенкі важна, як новы будынак будзе выглядаць. «Калі ў тым жа стылі, што і ўся вуліца, то будзе вельмі прыгожа. Тым больш, новыя будынкі закрыюць від на Дом быту», — кажа Ніна. Савецкі будынак, на думку гродзенкі, не ўпісваецца ў агульны выгляд вуліцы. Але новы офісны цэнтр можа закрыць від і на суседні манастыр, а гэта жыхарцы вуліцы зусім не падабаецца.

Хопіць забудоўваць гістарычны цэнтр?

Музыкаў Міхаіла і Ганну мы сустрэлі ў скверы. Пра тое, што тут павінен з’явіцца офісны цэнтр, яны пачулі ўпершыню ад нас.

Міхаіл і Ганна
Міхаіл лічыць, што на гэтым месцы і так усё міла выглядае, таму ідэю будаўніцтва скверу не падтрымлівае. Ганна наогул лічыць, што ўжо хопіць забудоўваць гістарычны цэнтр. «Навошта тут нешта зменяць і „ўпісваць“ нешта новае?» — пытае Ганна.

[irp posts="3268″ name="Яшчэ адна вуліца з брукаванкай. Ці можа Замкавая стаць другой пешаходнай вуліцай у Гродне?"]

Парковак і так не хапае

Ірына жыве на ўскраіне горада, але любіць прыехаць на шпацыр у цэнтр. Планы будаўніцтва офіснага цэнтра на месцы невялічкага сквера яе расчаравалі, бо Замкавая — адна з яе любімых вуліц.

«Гэты скверык вельмі ўтульны», — кажа яна. Офісных цэнтраў, на думку Ірыны, у горадзе і так хапае, а зялёных зон робіцца толькі менш. «Нават не ўяўляю, як будзе выглядаць адна з любімых вуліц».

[irp posts="15 115″ name="Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы"]

Некаторыя гродзенцы лічаць, што на месцы сквера лепш за ўсё зрабіць паркоўку. З гэтым згодны Канстанцін, які не знайшоў месца каб прыпаркаваць аўто. «Калі на месцы сквера пабудуюць гандлёва-офісны цэнтр, сітуацыя з паркоўкай толькі пагоршыцца», — перакананы ён.

Офісы ў цэнтры — лагічна

Гродзенскі гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон кажа, што ў межах гістарычнага цэнтра павінны існаваць гандлёва-офісныя цэнтры. Зрэшты, некалькі такіх будынкаў у старым горадзе ёсць. «На прыкладзе еўрапейскіх гарадоў гэта выглядае лагічна. Там большасць будынкаў у цэнтры — офісы, крамы і пункты грамадскага харчавання».

Але да ідэі будаўніцтва на Замкавай Мечыслаў ставіцца вельмі асцярожна.

«Па-першае, гэта самае сэрца гістарычнага цэнтра і любое ўмяшанне ў архітэктурны воблік гэтай часткі мусіць быць узгодненае з грамадскасцю і спецыялістамі, а не прымацца наўздагад у кабінетах чыноўнікаў.

Па-другое, узвядзенне такога вялікага офіснага цэнтра ўскладніць транспартную сітуацыю ў без таго праблемным участку вуліц Вялікай Траецкай і Давыда Гарадзенскага".

Мечыслаў кажа, што пры быдаўніцтве трэба абіраць паміж двух шляхоў: адбудовы страчаных аб’ёмаў, якія існавалі на гэтым месцы, або ўзвядзення новых аб’ёмаў, якія будуць максімальна гарманіраваць з існуючай забудовай.

Раскопкі - абавязкова

Археалагічныя раскопкі - неабходная мера, лічыць Супрон: «Гэты ўчастак мае выключную цікавасць для вывучэння і змяшчае не менш за сем стагоддзяў культурнага пласту».

[irp posts="62 263″ name="Зусім не камяніца Масальскіх. Дзе знайсці самы стары жылы дом у Гродне?"]

Да 1960-х тут знаходзілася гістарычная забудова, сярод якой быў самы стары вядомы жылы дом у горадзе — дом рыбацкага цэху 16 ст. Падчас нядаўніх прац па замене камунікацый рабочыя адкапалі падмуркі гэтага будынка, аднак спецыялісты іх не вывучалі.

Мечыслаў баіцца, што раскопак праводзіць не будуць, а будынак пабудуюць на ўбітых у зямлю палях. Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя, упэўнены Супрон. Гэтак быў збудаваны рэстаран «Бакст» у самым цэнтры горада.

[irp posts="16 896″ name="Не дорага, але вельмі прэстыжна. Чаму Гродна патрэбна ўласная археалагічная экспедыцыя"]

Каб не атрымаўся чарговы Дом быту

Мечыслаў адзначае, што ёсць у Гродне даволі добры прыклад забудовы пустога месца ў гістарычным цэнтры — будынак АВС на вуглу Савецкай і Найдуса. Па першае, ён максімальна ўпісаўся ў забудову вуліцы, а па другое, сваімі абрысамі ён вельмі падобны да дома Чартка, які знаходзіўся на тым месцы раней.

Цэнтр ABC — не самы горшы прыклад новай забудовы ў цэнтры горада
З такім падыходам згодны і гродзенец Раман, якога мы сустрэлі на Замкавай. «Калі забудова будзе вытрымана ў тым жа стылі, як і дамы насупраць, і не будзе выглядаць як новабуд, то будзе прыгожа. Галоўнае, каб не атрымаўся другі дом быту».

[irp posts="15 697″ name="Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024