«У жаночае свята спячэм бульбы і паглядзім фільм». Як «дзяўчына з лесу» ладзіць новае жыццё

Ужо 10 дзён Марыя і Юрый жывуць у Доме начнога знаходжання на вуліцы Карскага. Яшчэ нядаўна пара жыла ў лесе на ўскраіне Гродна. Міжнародны жаночы дзень 29-гадовая дзяўчына ўпершыню за чатыры гады будзе сустракаць у цяпле і нармальных умовах.

У сярэдзіне сакавіка Марыя павінна атрымаць пашпарт, а потым зможа знайсці працу. Дзяўчына ўжо стала знакамітай — калі праходзіла медкамісію, многія лекары пазнавалі ў ёй «дзяўчыну з лесу».

«Медкамісію, на якую нас адправіла кіраўніцтва Дома начнога знаходжання, мы прайшлі паспяхова. Ніхто нічога дрэннага ў мой адрас не сказаў, — распавядае Марыя. — Праз некалькі дзён мне ўжо выдадуць пашпарт. Тады я змагу ўладкавацца на смеццесартавальны завод. Жыццё маленькімі крокамі змяняецца: сёння я ўжо магу нармальна спаць і не думаць пра тое, як сагрэцца».

Назад на прыроду не цягне

Дом начнога знаходжання жыхары пакідаюць у 8.00, а вяртаюцца ў 18.00 — такі тут распарадак. Першую частку дня Марыя і Юры праводзяць у дабрачынным таварыстве пры Свята-Пакроўскім саборы, дзе ім дапамагаюць. Потым пара займаецца асабістымі справамі: да нядаўняга часу праходзілі медкамісію і афармлялі розныя дакументы.

«Пасля цэлага дня прыходзіш у «начлежку «і можна спакойна памыцца, папраць рэчы, прыгатаваць паесці. У лесе гэта атрымлівалася не заўсёды. На прыроду назад не цягне, цяпер важна зладзіць нармальнае жыццё. Многія думаюць, што я сарвуся і вярнуся ў лес. Але я пра гэта не думаю. Хачу атрымаць пашпарт і адразу пайсці працаваць. А там будзе бачна, дзе жыць. Калі заробленыя грошы дазволяць, то будзем здымаць кватэру. Важна будзе навучыцца размяркоўваць заробленае».

Усе думкі пра новае жыццё

Марыя аднавіла сувязі са старымі знаёмымі і аднакласнікамі. Словы падтрымкі ёй выказала нават сяброўка, якая цяпер у Італіі. Вечар 8 сакавіка Марыя плануе правесці ў цяпле і ў кампаніі блізкага чалавека.

«У мінулым годзе 8 сакавіка я адзначала ў лесе. Пасля падпрацоўкі купілі з Юрам пяльмені і павячэралі. Вось такае было свята. Сёння мой мужчына павіншаваў мяне з самай раніцы, а ў Доме начнога знаходжання павесілі плакат з віншаваннямі. Было вельмі прыемна. Увечары, як прыйдзем у „начлежку“, спячэм бульбы і будзем глядзець фільм. Сёння для мяне не столькі важныя віншаванні, як думкі пра новае жыццё».

Марыя разам са старшынёй грамадскага аб’яднання «Экаманiторынг» Яўгенам Філімонавым. Ён адзiн з тых, хто дапамагае дзяўчыне вярнуцца да нармальнага жыцця.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024