Спадчына

Старыя роспісы, знойдзеныя на тэрыторыі Архірэйскага падворка, чакае кансервацыя

У будынку Архірэйскага падворка ў пачатку 2000-х гадоў знайшлі на сценах старадаўнія малюнкі, але пра гэта і сёння ведаюць у Гродне нямногія. Роспісы захаваліся, бо доўгія гады знаходзіліся пад пластамі тынкоўкі. Рабочыя знайшлі іх выпадкова ў час рамонту. Што з роспісамі будзе ў будучыні, распавёў Hrodna.life протаіерэй Аляксандр Велісейчык.

Што за Архірэйскі падворак?

Будынкі, вядомыя цяпер як Архірэйскі падворак, былі спраектаваны ў 1765−1772 гадах, як палац віцэ-адміністратара Гарадніцы. У 1858 годзе комплекс набыла Літоўска-Віленская епархія, у якую ўваходзіў тады Гродна. Тут размяшчаліся духоўная кансісторыя, архірэйская рэзідэнцыя і жыллё для святароў. У той час на тэрыторыі Архірэйскага падворка была заснавана Дамавая царква, якую можна ўбачыць на малюнках Напалеона Орды.

Сённяшні Архірэйскі падворак на малюнку Напалеона Орды
З сярэдзіны 50-х гадоў ХХ стагоддзя і да 2004 года аб’ект належаў медуніверсітэту. Сёння ён зноў належыць праваслаўнай царкве.

Знайшлі роспісы, калі мянялі разеткі

«Яшчэ да XVII стагоддзя прыкладна на тэрыторыі цяперашняга Архірэйскага падворка знаходзілася Нікольская царква, менавіта таму Гродзенская епархія і вырашыла ў свой час тут размясціцца, — распавядае протаіерэй Аляксандр Велісейчык. — На трэцім паверсе цэнтральнага будынка, там дзе былі знойдзеныя іконы, у пачатку XX стагодзя хутчэй за ўсё знаходзілася Дамавая царква. У савецкі час у будынку з’явіліся новыя перакрыцці і частка роспісаў апынулася на розных паверхах. Выявілі іконы цалкам выпадкова, калі трэба было мяняць разеткі. Пасля таго, як абвалілася малая частка тынкоўкі, уладыка Арцемій ўзяў лапатку, збіў яшчэ і выявіў вялікія роспісы».

Протаіерэй Аляксандр Велісейчык распавядае пра надпісы і пра намаляванага на сцяне Хрыста
Роспісы, відаць, адносяцца да пачатку XX стагоддзя. Хутчэй за ўсё яны намаляваныя паводле эскізаў мастака Віктара Васняцова.

«Мы плануем кансервацыю гэтых роспісаў, менавіта таго, што знаходзіцца на трэцім паверсе. На другім захавалася толькі малая частка. Каб усё аднавіць, трэба прыбіраць перакрыцці, а гэта зрабіць нерэальна. У выніку прынялі рашэнне захаваць галоўную частку і гэта цяпер адна з галоўных нашых задач. Захаваем ў такім выглядзе, у якім роспісы знаходзяцца», — дадаў протаіерэй Аляксандр Велісейчык.

Сёння ў адным з будынкаў Архірэйскага падворка знаходзіцца Нікольскі храм — дамавая царква, якая была пабудавана ў 2012 годзе на месцы знішчанага паўночнага флігеля. У будынку насупраць, які захаваў свой арыгінальны выгляд, жывуць святары.

Скончыць рамонт на тэрыторыі Архірэйскага падворка плануюць цягам некалькіх гадоў. Застаўся толькі цэнтральны трохпавярховы будынак, дзе ў будучыні плануюць размясціць музей, рэдакцыю газеты «Гарадзенскія епархіяльныя ведамасці», бібліятэку, Цэнтр сацыяльнай дапамогі, місіянерскі аддзел, аддзел па справах моладзі епархіі і іншае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024