Карыснае

Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін

Візажыст Вольга Катасонава паказала, як з падручных касметычных сродкаў зрабіць макіяж на Хэлоўін у вобразе «шкілета». Яна выбрала гэты вобраз, бо з такім макіяжам можна працаваць і далей: зрабіць яго больш гламурным або, наадварот — брутальным. Падчас нанясення макіяжу наведвальнікі яе майстар-класа, што прайшоў 29 кастрычніка, мелі магчымасць пачуць агульныя парады па класічным мэйк-апе.

1. Ачыстка

Любы макіяж пачынаецца з ачысткі твару. Для гэтага можна выкарыстаць, напрыклад, міцэлярную ваду.

2. База

Наносім на твар танальны сродак, на вусны — бальзам. Вольга раіць танальнік наносіць на вушы, бо з-за перападу тэмператур яны могуць пачырванець і быць іншага тону, чым твар. Таксама варта танальны крэм убіць у корні валасоў. Ім жа «перакрываем» скапленні крываносных сасудаў каля носа. Дзе трэба, прымяняем карэктар. Замацоўваем усё пудрай.

— На Хэлоўін сінякі пад вачыма можна і не маскіраваць. Па-першае, іх потым давядзецца імітаваць. Па-другое, смокі-айс будзе такі размашысты, што сінякоў не будзе бачна, — кажа Вольга.

3. Падкрэсліваем рэльеф твару

Далей твар можна было запудрыць і працаваць алоўкам і ценямі. Але Вольга прапанавала варыянт макіяжу з крэмавымі структурамі. Мы падкрэсліваем вісочныя ўпадзіны, паглыбляем рэльеф носа.

— Калі б я рабіла мэйк-ап сабе, я б наносіла крэмавыя карэктары проста пальцамі, — кажа Вольга. — Наносячы цені на вочы, можна арыентавацца на костачку ў вочных упадзінах, бо скура з узростам абвісае.

— Гэта декаратыўны макіяж. Калі б я хацела рэалістычна зымітаваць нежывое цела, я б змяшала шэра-карычневыя адценні пад тон скуры славян, — тлумачыць візажыст.

Папулярна выбяляць твар на Хэлоўін. Гэта можна зрабіць, калі нанесці спачатку танальны крэм, а потым пудру і светлыя ці белыя цені. Або дадаць у танальны крэм лавандавы карэктар ці фіялетавую базу. Па правілах каларыстыкі фіялетавыя адценні прыбіраюць жаўцізну.

Кроў можна зымітаваць, змяшаўшы чырвоную гуаш са згушчонкай.

4. Працуем са скуламі

Прамалёўваем скулы. Выпуклыя ўчасткі твару павінны быць больш светлымі.

— З узростам шчочкі становяцца не такімі пругкімі. З дапамогай прамалёўкі мы імітуем маладыя шчочкі. Прамалёўваючы скулы, мы можам скарэктаваць авал твару і яго прапорцыі: зменшыць масіўныя сківіцы ці зрабіць шчочкі больш рэльефнымі, — тлумачыць Вольга.

Рэльефы твару трэба абавязкова замацаваць сухімі ценямі.

5. Смокі айс

Наступны этап — макіяж вачэй. Смокі айс на верхнім павеку малюем алоўкам і растушоўваем краі пэндзлікам.

Вольга раіць браць для гэтага вялікія пухнатыя пэндзлікі - яны лепш растушоўваюць. Ніжняе павека малюем алоўкам. Замацоўваем усё ценямі.

6. Падкрэсліваем колер вачэй

Слізістую ніжняга павека прамалёўваем колерам, кантрастным колеру вачэй, каб іх падкрэсліць. Гэта можна рабіць алоўкам каял ці гелевымі падводкамі, бо толькі яны на слізістай трымаюцца.

7. Фарбуем вейкі

Іх фарбуем тушшу з дапамогай картонкі.

— Каб зрабіць вейкі больш доўгімі, трэба дакрануцца да кончыкаў, даць ім высахнуць, а потым пафарбаваць ад корня, — раскрывае сакрэты Вольга.

8. Фарбуем бровы

Бровы малюем як у класічным макіяжы: з іх найвышэйшай кропкі, імітуючы валаскі. Хаця ў вобразе «шкілета» іх можна выбеліць: атрымаецца больш жудасна.

9. Імітуем чэрап

Чорнай падводкай імітуем на носе правал, які бывае ў чэрапе.

10. Малюем зубы

Зубы на вуснах малюем алоўкам або падводкай для вачэй.

11. Рэльеф на целе

Робім рэльеф на ключыцах і шыі крэмавымі структурамі, і замацоўваем яго ценямі.

12. Завяршаем вобраз

Вобраз завяршаюць матылькі, зробленыя са скуры. Дапоўніць вобраз дапамогуць таксама крывавыя лінзы ці іншыя «жудасныя» аксэсуары.

— Калі вы наклеіце накладныя вейкі, стразы ці нафарбуеце вусны чырвонай памадай, вы зробіце макіяж больш гламурным. А можна зрабіць яго яшчэ боль брутальным, — раіць візажыст.

Са слоў візажыста, самыя папулярныя вобразы для свята — крывавыя медсёстры, ведзьмачкі і вампіры. Прафесійны макіяж на Хэлоўін каштуе каля 20−25 даляраў. Дзецям макіяж можна зрабіць гуашшу, змяшанай з маслам, напрыклад, Johnson’s baby.

Вольга Катасонава ў прафесіі з 2008 году. Працуе ва ўласнай студыі макіяжу «Grimёrka», дзе робіць мэйк-ап і вучыць гэтаму іншых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024