На гэтым тыдні ў нашу рубрыку патрапілі студэнткі, школьніцы і адна перакладчыца. Іх усіх аб’яднала Zara. А хлопцаў зусім няма.

Паліна, вучыцца ў гуманітарным каледжы на спецыяльнасці графічны дызайн

Мне вельмі падабаецца вучыцца. Я люблю фатаграфаваць і малюю для сябе. Вопратку я часцей за ўсё купляю ў сэканд хэнд. Мой любімы на Савецкіх памежнікаў. Часам езджу ў Беласток і там купляю вопратку. Любімыя маркі - Zara, Bershka, Topshop, Atmosphere.

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara

Густ да адзення мне прывівала мама і мая спецыяльнасць таксама моцна на гэта ўплывае. Мне падабаюцца больш пастэльныя колеры, альбо цёмныя — цёмна-бардовы, чорны.

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara

Да беларускіх крамаў нядрэнна стаўлюся, люблю беларускі абутак, таму што ён скураны. Падабаецца Mark Formelle, Купалінка, Світанак. Сёння на мне сукенка Atmosphere і акуляры Versace з сэканд хэнда, абутак я купляла ў краме Ryłko, заплечнік мне падарыла цёця.

Аляксандра, вучыцца на графічнага дызайнера

Маё хобі - гэта ўсё, што звязана з мастацтвам, маляванне, дызайн. Усё, што тычыцца паліграфіі, мне таксама цікава. Мода ў нейкіх яе праявах. Ува мне творчыя здольнасці разгледзела яшчэ выхавацелька ў садку і параіла маме аддаць мяне ў мастацкую гімназію. Я там правучылася да дзявятага класа і вырашыла працягнуць навучанне ў каледжы.

Вопратку часцей за ўсё купляю ў Гродне, у нейкіх стоках, таксама гэта вінтажныя рэчы, знойдзеныя ў бабулі, дзядулі. Любімыя маркі - H&M, Zara. Пры выбары адзення для мяне дакладна не важны памер, бо пасля пакупкі я падганяю вопратку пад сябе. Самае галоўнае — гэта як яна выглядае і спалучаецца з маім гардэробам.

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara

Да беларускіх крамаў я стаўлюся пазітыўна, усё больш з’яўляецца цікавых дызайнаў - шкарпэткі з цікавымі прынтамі, футболкі. Сёння на мне майка Твое, джынсы Zara, кеды і заплечнік са скідзельскага рынку, вінтажная джынсоўка, хустка Элема.

Сандра, вучыцца ў польскай школе

Маё хобі - мадэлінг, хаджу на паказы. Яшчэ ў дзяцінстве мяне завялі ў мадэльны гурток, але я туды нядоўга праходзіла. І цяпер ужо гады тры займаюся паглыблена. Мне падабаецца хадзіць па подыўме, падабаецца сцэна. Адзенне набываю ў Польшчы, як мінімум, сёе-тое заказваю з інтэрнэт-крам. Мае любімыя маркі - Stradivarius, Reserved, Zara. Сёння на мне шорты Bershka, блузка Stradivarius, акуляры H&M.

Арына, вучыцца ва ўніверсітэце

Я вучуся ў Празе на фінансах. Я паступіла толькі гэтым летам, таму пакуль не разабралася, падабаецца мне гэта ці не. У Гродна я прыехала да сваякоў на лета. Люблю фатаграфаваць, гуляць з сябрамі, танцаваць.

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara

Мае любімыя маркі - Stradivarius, Bershka, H&M, New Yorker. У беларускія крамы часам заходжу, асабліва беларускія калготкі добрыя. Сёння на мне сукенка New Yorker, джынсоўка Stradivarius, партфель Zara, басаножкі F&F.

Наташа, перакладчык

У мяне лінгвістычная адукацыя. Маё хобі - падарожжа. Адзенне ў асноўным купляю за мяжой, штосьці і ў нас можна купіць. З маcмаркета мне падабаецца Zara. Да беларускіх дызайнераў стаўлюся добра, але лічу, што не заўсёды якасць адпавядае цане. Сёння на мне сукенка з Рыгі, накідка Zara, заплечнік з Іспаніі, басаножкі купіла тут у Linxs.

Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara