Здароўе і спорт

«Запытаўся ў падпісчыкаў, куды плыць». Хлопец на сапбордзе праплыў па Нёмане 450 км за 12 дзён

«Падпісанты выбралі Нёман, я і паплыў», — кажа Стас Вулканаў. Яму спатрэбілася 12 дзён, каб пераадолець на сапбордзе Нёман ад вытокаў да Гродна. Усяго хлопец праплыў 450 км, гэта адно з самых працяглых яго падарожжаў па Беларусі. Пра сапборд і падарожжа на ім Стас распавёў Hrodna.life.

Сапборд (з англійскай sup-board; stand-up padding — веславанне стоячы і board — дошка) — гэта надзіманая дошка для сёрфінгу з вяслом. У Беларусі сплаўляюцца на сапбордах па рэках і азёрах.

Стас жыве ў горадзе Любань (Мінская вобласць), зарабляе, размяшчаючы фатаграфіі на стоках. Два гады ён ужо плавае на сапборде. У 2018 годзе беларус сплаўляўся па Украіне да Чорнага мора, падарожжа доўжылася 1,5 месяца. На 2020 год у Стаса таксама былі запланаваны замежныя паездкі, але пандэмія ўсё змяніла.

«Зачыненыя межы далі магчымасць звярнуць увагу на Беларусь. Я лічу, цяпер самы ідэальны час вывучыць сваю краіну ўздоўж і папярок, — распавядае Стас. — Я спытаў у падпісчыкаў, куды плыць. На выбар было тры ракі: Сож, Свіслач і Нёман. Падпісчыкі выбралі Нёман, я і паплыў. Для мяне такое падарожжа — гэта адпачынак і трэніроўка да больш складаных трыпаў».

Ад Нёмана ў Стаса дваякае ўражанне. Выток і вярхоўе — ідэальная, чыстая вада і шмат рыбы. Другая частка Нёмана, пасля Бярозаўкі, — брудная і каламутная вада. Гэта для яго адзіны мінус, у астатнім прыроду Беларусі ён называе шыкоўнай.

Падчас падарожжа Стас рабіў фатаграфіі для сацыяльных сетак і здымаў відэа на свой канал у YouTube.

У час сплаву па Нёмане. Фота: Руслан Кулевіч

Самае страшнае — моцны вецер

Падарожжа Стас пачаў з Лашанскага вадасховішча. Там пачынаецца рака Лоша, якая ўпадае ў Нёман. За 12 дзён хлопец прайшоў 450 км. У дзень у сярэднім ён пераадольваў па 40 км пры хуткасці 5 км/г.

«Плыву я адзін. Рыбакі вітаюць, многія пытаюцца пра сап. Даводзіцца распавядаць. Каля Бярозаўкі сустрэліся з падпісчыкам, ён запрасіў да сябе на дачу пераначаваць. А так я заўсёды ў намёце сплю».

Усе падарожжа па Нёмане Стас пераадольваў стоячы на ​​сапбордзе. Дошка з рыштункам важыць каля 12 кг.

«За паездку я ні разу не ўпаў. Нават калі дошка перавернецца, усе рэчы застануцца сухімі і будуць на месцы — яны ў мяне ў гермамяшках. А калі дождж, то ў мяне ёсць накідка і можна спакойна працягваць рух. Самае страшнае — гэта моцны вецер, які можа затармазіць і прыходзіцца выдаткоўваць шмат сіл на кіраванне».

Рух сапераў у Беларусі

Стас распавядае, што рух сапераў у Беларусі расце. У кожным абласным цэнтры ёсць хлопцы, якія сплаўляюцца на дошках па вадаёмах.

«На сапе лёгка навучыцца катацца. Можна гэта зрабіць усяго за 10 хвілін. Я ведаю, што ў Гродне ёсць рух сапераў. У мяне запланавана з імі сустрэча. Будзем абмяркоўваць сумесныя праекты».

У Гродне сапборды можна ўбачыць на Юбілейным возеры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024