На сведку па справе збітага АМАПам таксіста ў Гродне завялі «крыміналку»

На пасажыра таксі і сябра Аляксея Лапы Ігара Лазавіка завялі крымінальную справу па арт. 364 КК 20 кастрычніка, аднак паведамілі яму толькі 13 лістапада. Яго вінавацяць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляе spring96.org.

Разбіральніцтва справы працягнулася 24 лістапада. Апыталі сведкаў з ліку АМАП — яны пацвердзілі версіі пацярпелых — і праграміста, які запісаў відэа здарэння 11 жніўня. Сярод іншага вывучылі перамовы абанентаў чатырох пасажыраў таксі і перамяшчэння абанентаў. Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 2 снежня.

Таксіст Аляксей Лапа 11 жніўня катаўся з трыма сябрамі па горадзе, у акцыі пратэсту яны не ўдзельнічалі. Савецкіх памежнікаў сябры выйшлі папаліць, затым селі ў аўтамабіль. Некалькі АМАПаўцаў пачалі біць па машыне. Аляксей спалохаўся і пачаў з’язджаць, АМАПавец рушыў да капота і атрымаў пару сінякоў. Праз некалькі хвілін сяброў жорстка затрымалі - трое з чацвярых трапілі ў бальніцу з траўмамі. 5 лістапада Аляксея пачалі судзіць па арт. 364 КК — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить

В Гродно начали судить таксиста, которого избил ОМОН. Пострадавших двое, у одного — несколько синяков

«Удар дубинкой — требование остановки». Потерпевшие и свидетели из ОМОН выступили по делу избитого таксиста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024