Заканчваем праверку фірм таксі ў Гродне вялікім тэстам, у якім правяраем адразу шэсць фірм. І гэты тэст атрымаўся самым цікавым: з хуткасцю амаль 90 км/г па горадзе, размовамі па тэлефоне за стырном, заглыханнем на светлафоры і дыспетчарам, які не ведае горада. А яшчэ мы знайшлі самае дарагое таксі.

Для гэтага тэсту Hrodna.life выкарыстаў адначасова трох таемных пасажыраў. Маршрут ад «Нашай Кавы» на Замкавай да ўніверсама «Нарач» (былы «Вішнявец») і назад.

У 17.22 адначасова выклікаем тры машыны пад «Нашу Каву».

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Тамены пасажыр 1 — Веста 156 (туды) і Прато 2777 (назад)

Таемны пасажыр 2 — Степаныч 135 (туды) і Карета 163 (назад)

Таемны пасажыр 3 — Тахі 7220 (туды) і Империя 7578 (назад)

Усе таксі мы выклікалі па тэлефоне.

7220

Першай машына прыехала да таемнага пасажыра № 3. Праз лічаныя секунды пасля выкліку на яго тэлефон прыйшло паведамленне: «Назначен Серый Фольксваген «.

А той самы шэры Пола ад 7220 з’явіўся на Замкавай ужо праз чатыры хвіліны пасля выкліку.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Аўтамабіль звонку не быў ідэальна чыстым, але да чысціні салона заўваг няма. У салоне нягучна грала музыка. Салон не пракураны. У час паездкі кіроўца не перавышаў дазволенай хуткасці. Адзіная заўвага: праезд на «жоўты» на кальцы на Перамогі.

Праз 13 хвілін у 17.39 таемны пасажыр № 3 быў на месцы. Паездка абышлася ў 3,1 руб.

Степаныч 135

Дыспетчар прыняў замову і адразу папярэдзіў, што чакаць давядзецца 10 хвілін. Праўда, аўтамабіль з’явіўся на хвілінку раней — у 17:31.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Упершыню за час тэстаў нам трапілася кіроўца-жанчына. Аўтамабіль быў чысты: як звонку, так і ўнутры. У салоне чыста, без непрыемных пахаў. Ціха грала «Народнае радыё».

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Кіроўца ехала асцярожна, з хуткасцю 55 км/г, але пры гэтым двойчы паспела адказаць на тэлефонны выклік (без гарнітуры) і адзін раз заглыхнуць у заторы.

Таемны пасажыр № 3 у дарозе правёў таксама 13 хвілін. Цана паездкі 4 рублі.

Империя 7578

Вяртацца на Замкавую таемны пасажыр № 3 вырашыў з дапамогай таксі Пратто 2777. Аднак выклікаць яго не ўдалося. Гэты нумар — толькі для абанентаў МТС. Добра, што хаця б у аднаго з трох таемных быў МТС.

Таму пасажыр № 3 выклікаў таксі Империя 7578.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Выклікалі ў 18.55. Адказ: «чакайце». Ніякіх паведамленняў не прыйшло. Толькі праз 6 хвілін перад крамай з’явіўся жоўты (месцамі чорны) Поло. А на тэлефон паступіў выклік з інфармацыяй аб аўто.

Аўтамабіль, відаць, нядаўна быў у ДТЗ: крыло іншага колеру, падрапаны бампер. Салон чысты, непракураны, нягручна грала музыка.

Затое кіроўца неаднаразова перавышаў хуткасны рэжым, рухаючыся па вуліцы Перамогі з хуткасцю 75−78 км/г. На Старым мосце дык наогул паспеў разагнацца да 89 (!) км/г. Гэта быў рэкардсмен сярод усіх 12 тэстаў Hrodna.life. Затое ўсяго 10 хвілін у дарозе. Цана — 3,6 руб.

Карэта 163

Таемны пасажыр № 2 выклікаў таксі Карэта 163, але прыехаў зноў Степаныч. У такім выпадку кліент усё роўна едзе па тарыфе фірмы, якую выклікаў - у гэтым выпадку Карэта 163.

Час чакання аднолькавы з пасажырам № 3: аўтамабіль прыехаў праз 6 хвілін пасля выкліку. Таксама без ніякіх паведамленняў: таемнага пасажыра запрасілі па тэлефоне. І таму таемны пасажыр № 2 рушыў адначасова з пасажырам № 3.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Аўтамабіль быў цэлы, чысты, у салоне ціха грала музыка, ніякіх дадатковых водараў. Кіроўца пад час паездкі неаднаразова парушаў хуткасны рэжым. Максімальная хуткасць, якую заўважыў наш пасажыр, 82 км/г. Гэта другое месца ў антырэйтынгу.

На шляху да «Нашай Кавы» кіроўцы «таемных» неаднаразова адзін аднаго апераджалі. Дарэчы, пасажыр № 2 прыехаў на месца на некалькі секундаў раней. Кошт паездкі таксама 3,6 руб.

Веста 156

Пасля 7 хвілін чакання за таемным пасажырам № 1 прыехаў Fiat Multipla. Пра гэта пасажыру паведамілі па тэлефоне. Ніякіх паведамленняў з інфармацыяй аб аўто і часе прыбыцця не было.

Змешчаная раней інфармацыя пра тое, што нібыта пасажыру прыйшлося 1,5 хвіліны тлумачыць дыспетчару, дзе знаходзіцца кавярня «Наша кава» на вуліцы Замкавай, не адпавядае інфармацыі і з’яўляецца фантазія безадказнага журналіста. Прыносім прабачэнні ў таксі Веста 156 за непраўдзівую інфармацыю.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

Аўтамабіль быў чыстым як звонку, так і знутры. У салоне ціха грала музыка. Кіроўца не парушаў хуткасныга рэжыму. Праз 12 хвілін у 17.42 таемны пасажыр № 1 быў на месцы. Цана паездкі 3,8 руб.

Вяртацца на Замкавую таемны пасажыр № 1 планаваў з дапамогай таксі Империя 7578, але з-за таго, што таксі Пратто 2777 немагчыма выклікаць з Velcom, быў вымушаны памяняцца з калегам.

Пратто 2777: самае доўгачаканае і самае дарагое

Выклікаем аўто ў 17.55. Адразу на тэлефон прыйшло паведамленне: «Ожидайте через 7 минут Рено Логан белый 4 TAX 8126».

Праз 10 хвілін патэлефанаваў кіроўца і паведаміў, што едзе з Альшанкі і будзе праз пару хвілін.

Таемны пасажыр: фінальны заезд. Тэсціруем адначасова 6 служб таксі

У выніку замест абяцаных 7 хвілін Пратто давялося чакаць 15 хвілін. Пры гэтым прыехаў аўтамабіль іншай службы. Але гэта неяк не ўплывае на кошт, паездка ідзе па тарыфе таксі Пратто 2777.

Аўтамабіль быў чысты знутры і звонку. Музыка не грала. Кіроўца ехаў без парушэнняў. Затрымку патлумачыў тым, што ўзяць гэтую замову яго прымусілі яшчэ ў той час, калі ён ехаў па вул. Славінскага ў бок Альшанкі.

Час паездкі 12 хвілін. І ўвага! Кошт паездкі - 4,70 руб. Антырэкорд фінальнага заезду.

[irp posts="89 466″ name="Таемны пасажыр: Яндекс.Такси vs Maxim"]

[irp posts="86 883″ name="Таемны пасажыр: Шатле 155 vs Народнае 157"]

[irp posts="84 621″ name="Таемны пасажыр: правяраем службы таксі ў Гродне"]

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]