Людзі і справы

«Трэба ехаць, трэба дапамагаць». Гродзенец вярнуўся з місіянерскай паездкі ў Кенію і збіраецца туды зноў

Месяц таму гродзенец Руслан Яроцкі вярнуўся з добраахвотнай місіі з Афрыкі. Два тыдні мужчына са сваiм сябрам дапамагаў там мясцоваму насельніцтву ў праваслаўным прытулку св.Варнавы ў вёсцы Джамбiнi ў Кеніі. Цяпер ён кажа, што хоча паехаць туды яшчэ раз.

Руслан — вернік храма св.Лукi ў Гродзенскай абласной бальніцы. Па адукацыі ён рэлігіязнаўца і часам выкладае тэалогію і іншыя прадметы. Таксама валанцёрыць ў місыйным аддзеле Лаўрышаўскага манастыра. Адправіцца на місію ў Афрыку — даўняя мара Руслана.

«Жаданне наведаць Афрыку было заўсёды. Але спрыяльныя фінансавыя абставіны склаліся толькі ў гэтым годзе. На нейкім этапе жаданне адправіцца ў Афрыку стала непераадольным. Я паехаў у Лаўрышаўскі манастыр да ігумена Еўсевія спытаць парады. Ён блаславіў і сказаў, што справа патрэбная. 2,5 месяцы я збіраў грошы, а потым з сябрам па бізнесу Дзмітрыем мы адправіліся на два тыдні ў Кенію».

Руслан з дырэктарам прытулку св.Варнавы айцом Джонам

Складана даставіць гуманітарную дапамогу

Руслан распавядае, што любы можа паехаць у Кенію, папярэдне адкрыўшы візу, якая каштуе 50 долараў. Квіткі туды і назад — каля 600−800 долараў. Кенія — дарагая краіна, кожны прыезджы павінен мець грошы на пражыванне і харчаванне.

«Я ездзіў як праваслаўны хрысціянін, які хоча дапамагчы праваслаўным афрыканцам. Не як святар, магчыма як місіянер. Гродзенцы дапамаглі нам сабраць грошы на ежу, рэчы для школы. Мы везлі з сабой 150 кг канцылярскіх тавараў. У Кенію складана даставіць гуманітарную дапамогу, таму мы збіралі грошы і куплялі там оптам крупы і іншае, а пасля ўсё адвозілі ў прытулак і тым, хто мае патрэбу».

Руслан корміць дзяцей з прытулку св.Варнавы

Пасля Кеніі Беларусь — вельмі шчаслівая краіна

Праваслаўная Царква ў Кеніі - адна з самых дынамічых у Афрыцы. Каля 300 парафій, шмат школ і прытулкаў, ёсць свая семінарыя і тэхнічны каледж. Усё гэта дзякуючы працы Мітрапаліта кенійскага Макарыя. Руслан кажа, што гэта вельмі дзейная асоба, можна сказаць, легендарная для гэтай краіны.

«Мітрапаліт вельмі добры чалавек і можа размаўляць на рускай мове, ён шмат робiць для Кеніі. Шчыра скажу, у Афрыку было страшна ехаць, бо не было адчування бяспекі. Але мы ж усе памром, пытанне толькі дзе, калі і пры якіх абставінах. Дзеці там хворыя СНІДам і іншымі хваробамі, гэта выпрабаванне на трываласць.

Пасля Кеніі Беларусь вельмі шчаслівая краіна. У нас ёсць праблемы, але ад голаду людзі не паміраюць. У нас ёсць такое паняцце як «бяспека», там яно адсутнічае. Велізарная колькасць хворых людзей, адсутнасць элементарнай медыцынскай дапамогі, голад, праблема з вадой. У нас у Беларусі рай зямны ў параўнанні з тым, як выжываюць там людзі".

Кенійскія дзеці прытулку св.Варнавы

«Трэба ехаць, трэба дапамагаць»

На працягу двух тыдняў Руслан са сваім сябрам займаліся дабрачыннасцю — дапамагалі ў праваслаўным прытулку, дзе знаходзіцца каля 170 дзяцей, многія з іх цяжкія хворыя.

«Мы куплялі прадукты для дзяцей. Будавалі куратнік, каб можна было трымаць курэй і мець дадатак да беднага рацыёну дзяцей. Потым мы наведалі шэсць месцаў, дзе працуюць праваслаўныя святары ў вельмі складаных умовах, прывезлі ім дапамогу, прадукты. Камунікавалі, выслухоўвалі патрэбы.

Пасля вяртання я зразумеў, што трэба ехаць яшчэ дапамагаць афрыканцам. Магчыма, адпраўлюся ў пачатку наступнага года. Навошта? Каб яшчэ раз убачыць сяброў, дапамагчы, падбадзёрыць. Усё гэта мае там вялізны сэнс. Не хацелася б, каб гэтая паездка апынулася ўсяго толькі „экстрэмальным турызмам“. Дзеці яны ўсюды дзеці, трэба ехаць, трэба дапамагаць. Па меры сіл і магчымасцяў, вядома».

Цяпер Руслан збірае ахвяраванні на харчаванне і лекі, якія ён павязе ў чарговай паездцы. Звязацца з Русланам можна па нумары +375 (33) 3 348 052 або па пошце ruslanuer@mail.ru.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024