Гарбузовы суп, гарбузовы латэ і сырнікі з гарбузовым соусам. Якія сезонныя прапановы ёсць ва ўстановах Гродна

З верасня па лістапад — сезон для гарбузоў. Тыя, што не сталі хэлаўінскіх ліхтарамі, трапляюць у меню кафэ і рэстаранаў. Гродзенскія ўстановы таксама падрыхтавалі свае прапановы. Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела меню бараў, кафэ і рэстаранаў Гродна і сабрала ўсе прапановы ў адным месцы.

Гарбузовы суп (на ланч і не толькі)

У меню некалькіх устаноў ёсць гарбузовы суп, але ў кожным свае дадаткі.

Рестобар Rozmarin прапануе пакаштаваць суп з семкамі за 9 рублёў, Terra- з грэнкамі за 4,20 руб., а ў рэстабары Pablo гэты суп робяць на какосавым малацэ.

У бары Svaboda у меню мы знайшлі гарбузовы суп з пармезаном (12 руб.), а ў кавярні Sprava — гарбузовы крэм-суп на агароднінным булёне (8 руб.).

У рэстаране «Пяшкоў» з’явілася восеньскае меню, дзе можна пакаштаваць крэм-суп з гарбуза з сырам дор блю з крэветкамі. Кошт — 23 рублі.

Таксама гарбузовы суп ёсць у Werden (з крэветкамі і пармезаном за 16 руб.) і «Эсперанта» (8 руб. на какосавых вяршках і 10 руб., калі дакінуць у талерку крэветак).

Адмысловае меню на Хэлоўін і нешта акрамя супу

У лаунж кафэ «Барашка» акрамя гарбузовага супу прапануюць пакаштаваць гарбузовую кашу з арэхамі і ягадамі і цытрынавую салату з печаным гарбузом.

У рэстаранах «Шэрвуд» і «Larionoff» падрыхтавалі адмысловае меню для Хэлоўіна.

«Шэрвуд»

Меню на 30.10.2022:

  • Закуска «салёныя пальцы»
  • Рука Франкенштэйна
  • Саркафаг з вішняй

Larionoff

  • Крэм-суп з гарбуза
  • Закуска «Ведзьміны пальцы»
  • Курынае філе су-від з храбусткой бульбай, спаржай і крывава-ягадным соусам.
  • Дэсерт «Кроў ваўка»
Фота ілюстрацыйнае, Heidi Kaden, unsplash.com

Напоі і сняданак

Для аматараў салодкага таксама знойдзецца нешта з гарбуза. У кавярні «Джэзва» прыгатуюць для вас крэмавыя сырнікі з гарбузовым сочывам і смятанай.

Яшчэ барысты «Джезвы» прапануюць пагуляць у «вы нам гарбуз, мы вам кавы». Сутнасць у тым, каб прынесці гарбуз у дворык кавярні да канца кастрычніка — і барысты пачастуюць вас кававай класікай.

У кавярнях «Цяпло», «Амерыкана» і «КАВАЛАВА» зможаце пакаштаваць гарбузовы латэ.

Глядзіце таксама: С весельем, призами и скидками. Как отметить Хэллоуин в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024