Вяртаемся да шэрага: у дворыку былой пальчаткавай фабрыкі зафарбоўваюць яркія колеры

Зусім нядаўна мы расказвалі аб зменах ва ўнутраным дворыку былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой. Тут планавалася стварыць новае месца для адпачынку гараджан. Нечакана ў пачатку снежня уласнікам будынка прапанавалі змяніць цікавы каляровы дызайн дворыка на больш просты — стандартны для Беларусі. З 5 снежня яркія колеру сталі знікаць са сцен былой пальчаткавай фабрыкі. У бліжэйшы час усё будзе зафарбавана ў адзін колер.

Дворык не для людзей, а для коней

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй па работах у дворыку пальчаткавай фабрыкі, распавёў, у чым прычына такіх зменаў.

«Тут ствараўся стыльны дворык, была затрачана прыстойная сума сродкаў на стварэнне дызайну і яго рэалізацыю. Але была дадзена каманда ўсё змяніць. Усё ўпіраецца ў гістарычнае мінулае будынка, хоць ніякай каштоўнасці ён сёння не нясе. Груба кажучы — барак, у якім была вытворчасць. Але калі ў нас улады сказалі „гістарычнае“, значыць „гістарычнае“. Усё трэба ўзгадняць».

Так выглядалі ўнутраныя сцены былой пальчаткавай фабрыкі на пачатку 2018 года
Суразмоўца адзначыў, што гарадскія ўлады ўпіраюцца ў рашэнне Міністэрства культуры, а тыя кажуць што 200 гадоў такога дызайну ў цэнтры Гродна не было.

«Бо 200 гадоў таму былі зусім іншыя тэхналогіі і іншыя бачанні ў людзей, ды і іншае прызначэнне двара. Тут людзі хадзілі з торбамі і з коньмі. А зараз ствараецца месца для адпачынку гараджан. І што, мы павінны зрабіць двор для коней? Атрымліваецца, для коней. Галоўнае, каб аўтэнтычна. Давядзецца рабіць, як было раней: шэра і непрыгожа. Нажаль, такое бачанне гістарычных помнікаў сёння. Ёсць паперка і на падставе яе дзейнічаюць. Усе баяцца зрабіць крок у бок. Менавіта таму ў нас тут усё так павольна рухаецца. Пасля такога знікае жаданне рабіць што-небудзь цікавае і незвычайнае».

Нерэалізаваны праект змянення дворыка былой пальчаткавай фабрыкі

Праект не ўзгаднілі?

Праект ператварэння дворыка былой пальчаткавай фабрыкі распрацоўвала гродзенская дызайнерская студыя «Interio Pro». Дырэктар Аляксей Новікаў распавёў, з-за чаго іх праект не атрымалася рэалізаваць.

«Па існуючай інфармацыі запыту ў Міністэрства культуры ніякага не было. Замоўца праекта, фабрыка» Акцэнт", нават не паклапацілася аб рэгістрацыі эскізаў ў мясцовай архітэктуры. Вырашылі сваімі ўнутранымі сіламі ўсё зрабіць, а потым зафарбаваць. Мы расчараваныя, што такі цікавы праект не атрымалася рэалізаваць у Гродне. Ён адназначна б упрыгожыў наш цэнтр, а так мы зноў вяртаемся да шэрых сценаў".

Палову яркіх сценаў будаўнічая брыгада ўжо паспела зафарбаваць

Даведка

Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся першапачаткова як тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага. Да 1880 гадоў ён ператварыўся з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, што займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Зараз усе памяшканні старога будынка здаюцца ў арэнду.

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024