«Зламалася клавіша? Гэту ноту спявай!» У Гродне адкрылі новы сезон джазавых гісторый

Дворык музея гісторыі рэлігіі 19 мая прымаў адкрыццё новага сезона «Jazz Stories». Праект стварыў і праводзіць гродзенскі саксафаніст Аляксандр Краўчук. Другі год запар з надыходам цяпла ён запрашае ў Гродна джазмэнаў, каб разам з імі расказваць гродзенцам бясконцыя і вечна новыя джазавыя гісторыі. Першы сёлетні выступ прайшоў з удзелам легендаў мінскага джазу. Разам з гродзенцамі, саксафаністам Аляксандрам Краўчуком і клавішнікам Ігарам Гіро, на сцэну вышлі саксафаніст Павал Аракелян, бас-гітарыстка Людміла Крукоўская і барабаншчык Аляксандр Сапега.

Джаз — гэта дыялог. Разуменне без адзінага слова — па рытму сэрца. Менавіта такое щражанне рабілі музыкі са сцэны. Гэты настрой не мог застацца толькі на падмостках. Разам з музыкай ён хвалямі накрываў шэрагі слухачоў.

А нават калі б хто і не пачуў джазу, то назіраць за музыкамі было не менш цікава — выразы твараў і постаці дэманстравалі неверагодны дыяпазон эмоцый.

У перапынках паміж музычнымі джазавымі гісторыямі Аляксандр Краўчук бавіў гасцей імпрэзы яшчэ і джазавым байкамі - выпадкамі з жыцця і сумеснай творчасці артыстаў.

Не да баек у пэўны час стала хіба толькі Ігару Гіро. Напору яго эмоцый не вытрымала адна з клавіш яго інструмента.

«Зламалася клавіша?А ты гэту ноту спявай!», — прапанаваў Краўчук.

У гэтым сезоне гродзенцаў чакае яшчэ 4 джазавых канцэрта праекта «Jazz Stories»:

16 чэрвеня прыедуць Гінтарас Шулінскас (гітара) і Владыславас Клімовіч (кантрабас) з Літвы

21 ліпеня Гродна наведае мінскі калектыў «La Mamounia jazz trio» і саксафаніст Раман Шиманец.

18 жніўня на сцэну выйдзе «GreenStream» Владзіммірам Бяловым і Яўгеніяй Лятун

15 верасня на закрыцці сезона зайграюць музыкі з праекта «OpTeamist Project» гітарыста Паўла Трыпуця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024