Здароўе і спорт

У Гродне пальмавы алей тэстуюць на студэнтах і пацуках. Што з «пальмай» не так?

Сенсацыйных высноваў не атрымалася: падвопытныя сталі таўсцейшымі, але не здаравейшымі. Гродзенскі Зялёны партал разбіраўся, чаму вытворцы так актыўна выкарыстоўваюць пальмавы алей і як ад пакупнікоў на этыкетцы хаваюць склад.

Эксперымент на людзях правялі ўпершыню. Як гэта было

У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўпершыню ў навуковых мэтах тэстуюць пальмавы алей на чалавеку. Выпрабаванні павінны завяршыць да восені.

Спачатку студэнтаў добраахвотнікаў падзялілі на тры групы. Кантрольная не ўжывала ні сметанковага масла, ні пальмавага алею. Другая група штодня ў другой абеднай страве прымала 25 грамаў пальмавага алею, трэцяя — 25 грамаў сметанковага масла. Удзельнікі не ведалі, да якой з трох груп яны адносяцца. Не ведалі гэтага і назіральнікі. Першы эксперымент ва ўніверсітэце працягваўся 12 тыдняў.

— Адна з высноваў - пальмавы алей хоць і расліннага паходжання, па ўздзеянні блізкі да алею жывёльнага паходжання — сметанковага масла, — распавяла дацэнт кафедры паліклінічнай тэрапіі ГДзМУ Людміла Кежун. — Мы атрымалі ў цэлым падобныя вынікі. Па пераноснасці усё было добра. Пабочных эфектаў не выявілі. Аднак, па антрапаметрычных дадзеных у здаровых добраахвотнікаў змяніліся суадносіны: аб’ём таліі / аб’ём сцёгнаў (АТ / АС). Пры ўжыванні як пальмавага алею, так і сметанковага масла гэты паказчык (ён характарызуе колькасць вісцэральнага тлушчу) стаў дакладна вышэй. Гэта значыць, адбылося змяненне тлушчавага абмену.

Навукоўцы не знайшлі дакладнай розніцы па гэтым паказчыку паміж тымі, хто еў сметанковае масла або пальмавы алей. Затое атрымалі яе з кантрольнай групай, якая не ўжывала алею і масла. Зрабілі выснову — дадзены алей ўсё ж прыводзіць да парушэння абмену рэчываў.

Павелічэнне суадносін АТ / АС, ускоснага паказчыка адкладання вісцэральнага тлушчу, з’яўляецца адным з фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, цукровага дыябету, атлусцення. Вісцэральны тлушч запасаецца не ў падскурных слаях таліі і сцёгнаў, а вакол органаў брушной поласці. Ён больш небяспечны, чым звычайны падскурны, змагацца з ім нашмат складаней.

Паказчыкі пальмавага алею апынуліся горш за сметанковае масла

Акрамя антрапаметрычных дадзеных, ацанілі ўплыў алея і масла (у складзе сутачнага рацыёну) на арганізм здаровых, што немалаважна, студэнтаў у плане ўздзеяння на ліпідны спектр крыві, функцыю эндатэлію, пячоначны метабалізм. Паказчыкі пальмавага алею апынуліся горш за сметанковае масла.

— Мы атрымалі змяненне ў ліпідным спектры. (Ліпіды — гэта тлушчы, якія сінтэзуюцца ў печані або паступаюць у арганізм з ежай. Заўвага. рэд). У добраахвотнікаў павысіўся ўзровень агульнага халестэрыну і ліпапратэідаў нізкай шчыльнасці, што спрыяе атэрасклерозу. Атрымалі некаторыя змены ў горшы бок пячоначнага метабалізму. Варта адзначыць, што ўдзельнічалі здаровыя маладыя людзі. Калі ў чалавека ёсць нейкія праблемы, можна запусціць шэраг няўдалых з’яў ліпіднага абмену, — кажа Людміла Кежун.

Цяпер у ГДзМУ высвятляюць, якой можа быць мінімальна дапушчальная доза ўжывання пальмавага алею з улікам паўсюднага дадавання яго ў прадукты харчавання.

Чаму пальмавы алей трапляе ў адну катэгорыю з вяршкамі і салам?

Пальмавы алей — алей, які атрымліваюць з мясістай часткі пладоў алейнай пальмы (Elaeis guineensis). Натуральны алей — вельмі нават карысны прадукт, практычна не ўтрымлівае халестэрын, затое ў ім шмат вітамінаў і антыаксідантаў. Праўда, карысныя ўласцівасці тычацца толькі прадукту першага халоднага адціску. А вось у наступных змяшчаецца шмат насычаных тлустых кіслот — каля 50%. У пальмаядравым алеі ўтрымліваецца больш за 80% насычаных тлустых кіслот.

Колькі пальмавага алею ў звычайных цукерках?

Мы даўно ўжо купляем беларускія шакаладныя цукеркі, дзе разам з какававым алеем прысутнічае пальмавы. Дадаецца ён у глазуру і сметанковае начынне.

Па нормах на тону цукерак павінна даводзіцца 30 кілаграмаў глазуры і ў ёй прыкладна 40% пальмавага алею. У выніку глазура не растае і не «сівее», а цукерка трымае форму.

Зараз гэта абавязковы кампанент, проста раней ён хаваўся пад агульнымі назвамі: кандытарскі тлушч або эквівалент какававага алею. Сёння вытворцы павінны вылучаць яго ў складзе. Пра гэта Гродзенскаму Зялёнага парталу распавяла тэхнолаг аднаго з беларускіх кандытарскіх прадпрыемстваў:

— Калі вы хочаце знайсці нешта без пальмавага алею, купляйце чысты шакалад або шакаладкі з фруктовымі начынкамі.

І мы пайшлі ў краму …

Пальмавы алей выявіўся ў тартах, печывах, кексах, шакаладных маслах і пастах, у брэндавых батончыках, сушках, марозіве, вафлях, пончыках, здобнай выпечцы, цесце і нават у муцэ.

5 спосабаў схаваць непажаданыя інгрэдыенты на этыкетцы:

  • склад набіраюць мікраскапічным шрыфтам і друкуюць на выгібах этыкеткі, выкарыстоўваюць складаныя навуковыя назвы дадаткаў.
  • лепяць налепкі з коштамі і штрых-кодам акурат на непажаданы інгрэдыент.
  • пераварочваюць скрыні з этыкеткай і складам ад кліента, калі прадукт прадаюць россыпам.
  • «хаваюць» этыкеткі ў непрыкметнае месца па суседстве.
  • даюць апісанне складу выпечкі, пірожных, тартоў ў адным месцы, а смачнасці расстаўленыя па доўгай вітрыне.

Калі на этыкетцы напісана: малочны прадукт, ёгуртавы прадукт, кефірны прадукт, сырны прадукт і г. д., то не варта сумнявацца: пальмавы алей тут ёсць.

Фота sempark.ru
[irp posts="8730″ name="Сувеніры ад рамеснікаў, крышталь, алкаголь і цукеркі. У Гродне назвалі самыя папулярныя пакупкі замежных турыстаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024