Людзі і справы

У Гродне стварылі ўласны брэнд кавы «Horodnia 1128»

У канцы лета ў Гродне з’явілася ў продажы першая гарадзенская кава, якую прадукуе малады прадпрымальнік Вадзім. Ён хацеў зрабіць гораду асаблівы падарунак да 888-годдзя, а таксама развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць кавы.

Новы прадукт назвалі «Horodnia 1128». У назве Вадзім не сумняваўся, бо любіць свой горад, жыве і працуе ў ім. На ўпакоўцы адлюстравалі абласны драматычны тэатр, паколькі з ім у большасці гарадзенцаў і асацыюецца горад.

«Працуем з пачатку гэтага года, спецыялізуемся на продажах збожжавай кавы і ўстаноўцы аўтаматычных кавамашын. Маладой фірме цяжка напрацоўваць кліенцкую базу ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на беларускім рынку кавы. Таму да нас прыйшла ідэя стварыць унікальны прадукт, сваю гандлёвую марку кавы, якая б не толькі вылучыла нас сярод канкурэнтаў, але і забяспечыла гарадзенцаў якасным прадуктам. У выніку доўгай аналітычнай работы сумесна з беларускім вытворцам мы распрацавалі адмысловы купаж кавы. Хочацца развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць кавы», — кажа Вадзiм.

Пакуль што прадукт не вельмі моцна запатрабаваны на гарадзенскім рынку: яго прадаюць праз інтэрнэт і ў дзвюх крамах — «Баторыя» і «Сонечны».

Новы прадукт заўсёды цяжка прасоўваць, асабліва беларускую каву, лічыць Вадзім. Маўляў, калі спажывец бачыць на ўпакоўцы надпіс «выраблена ў Беларусі», то да гэтага прадукту будзе ставіцца з недаверам і здзіўленнем — «кава ж у нас не расце». Але тое самае можна сказаць і пра італьянскую, нямецкую ці галандскую каву, тлумачыць Вадзім.

«У гэтых краінах проста навучыліся абсмажваць зерне на найноўшым абсталяванні, кантраляваць усе стадыі вытворчасці і сачыць за якасцю прадукцыі», — кажа хлопец.

Продаж гарадзенскай кавы пакрысе расце. «Мы пастаянна расказваем нашым патэнцыйным пакупнікам аб вытворчасці гарадзенскай кавы, праводзім дэгустацыі, невялікія рэкламныя акцыі - усё, што дапаможа спажыўцу даведацца пра нашую каву больш, пакаштаваць яе і, магчыма, зрабіць выбар на карысць «Horodnia 1128».

Саму каву вырабляюць у Мінску, дзе фірма займаецца памолам зерня і сартаваннем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024