Людзі і справы

У Гродне з’явіцца «Мужчынскі клуб» з Lego-тэрапіяй і элітнай гарбатай

З 11 лістапада ў Гродне пачне працаваць «Мужчынскі клуб», дзе навучаць збіраць робатаў з лега і праграмаваць іх. Пакуль клуб будзе працаваць па выходных увечары. Пры запатрабаванасці запрацуе і ў буднія, а таксама для карпаратыўных сустрэч.

Каб мужчыны адарваліся, як малыя дзеці

— Нас натхнілі мужчыны, якія, паводле жанчын, застаюцца дзецьмі да канца жыцця, — усміхаецца Таццяна Чарняўская, кіраўніца арт-пляцоўкі «ПятниЦа», дзе месціцца клуб. — Яны ўсе мараць пра лега, верталёцікі, машынкі на радыёкіраванні і чыгунку. Мары павінны спраўджвацца, а мужчыны мець магчымасць збегчы кудысьці, дзе змогуць «адарвацца», як малыя дзеці.

Такім месцам для іх можа стаць «Мужчынскі клуб» у арт-пляцоўцы «ПятниЦа». Там будуць вучыць збіраць робатаў з лега — Таццяна называе гэта «лега-тэрапіяй». Кіраўніца клуба кажа, што працэс зборкі працуе як тэрапія і дапамагае псіхалагічна разгрузіцца. Акрамя гэтага, арганізатары абяцаюць утульную атмасферу, добрую музыку, чайныя цэрэмоніі і душэўныя мужчынскія размовы.

Для каго гэты клуб?

Клуб будзе цікавы хлопцам і мужчынам, якія хочуць вырвацца са звыклай абстаноўкі і цікава правесці вольны час, завязаць знаёмствы з цікавымі людзьмі горада, змяніць абстаноўку і расслабіцца за зборкай робата.

Таццяна кажа, што ў яе ўжо ёсць патэнцыйныя ўдзельнікі.

— Гэта інтэлектуальны від адпачынку. Робататэхніка развівае памяць, уседлівасць, цярпенне, маторыку, матэматычны склад розуму, — тлумачыць Таццяна. — Каб сабраць робата, неабходныя веды па механіцы. У працэсе іх у лёгкадаступнай форме будуць выкладаць для тых, хто ў механіцы не разбіраецца.

Адпачыць і завязаць карысныя кантакты

Таццяна ўпэўнена, што «Мужчынскі клуб» — добрая альтэрнатыва адпачынку дома на канапе ці ў бары з куфлем піва.

— На такіх сустрэчах мужчыны не толькі займаюцца лега-тэрапіяй, але і завязваюць дзелавыя кантакты, у нефармальнай атмасферы дзеляцца сваімі ведамі і ўражаннямі. Відавочны рост у інтэлектуальным сэнсе. Думаю, жонкі з радасцю адпраўлялі б мужоў на такія сустрэчы!

Запіс па тэлефоне: 80 297 854 772. Арганізатары раюць запісвацца загадзя. Колькасць месцаў - да 12 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024