Спадчына

«У пошуках гродзенцаў». Глядзіце, якія фатаздымкі мы прывезлі з польскага Памор’я

Летам 2019 падчас экспедыцыі на польскае Памор’е «У пошуках гродзенцаў» мы сабралі не толькі ўспаміны, але і больш за 100 здымкаў, якія былі зроблены ў 1930−40-я гады ў Гродне. Гэта ў асноўным сямейныя фатаграфіі гродзенцаў. Пасля вайны яны забралі іх з сабой у Польшчу. Прапануем вам пазнаёміцца з фотаархівам Леакадзіі Узнаньскай.

Сям’я Узнаньскіх пакінула Гродна ў 1945 годзе. Уладальніца архіва Лёдзя Станіславаўна Узнаньска (Сікорска) нарадзілася ў 1925 годзе ў Сувалках. У 1932 годзе пераехала з бацькамі ў Гродна.

Успаміны жанчыны ўвойдуць у кнігу «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Падтрымаць выхад выдання можна тут.


«Гродна нам сніцца». Як мы шукалі гродзенцаў на польскім Памор'і


У Гродне Леакадзія спачатку жыла на вуліцы Падольнай паміж могілкамі. Падчас нямецкай акупацыі сям’я жанчыны перасялілася на Ажэшкі, а пасля замужжа на Замкавую. Яе мужам быў Генэк Узнаньскі - гродзенскі пажарны.

«З Генэкам мы пазнаёміліся ў канцы 1942 года „на прыватках“ у горадзе. Пайшлі да адной сваячкі на свята, а яна запрасіла хлопцаў. Ну і пасля мама спытала, хто мне спадабаўся, а я ёй распавяла пра высокага хлопца. Яна ацаніла выбар. У яго была сястра, а я з ёй у адным класе вучылася.

Генэк быў пажарным, жыў ля каланчы. Мы палюбілі адзін аднаго і вырашылі ажаніцца ў 1943 годзе. Зрабілі пышнае вяселле: уявіце сабе — 13 дарожак [фурманак — рэд.] ехала ад Ажэшкі да Фарнага касцёла. Усе прыгожыя і з кветкамі. Немцы дзівіліся, хто гэта так едзе. А мы казалі: „Хай немцаў чорт пабярэ, тут палякі едуць“. І гэта ў акупацыю. Муж меў паблажкі, бо быў пажарным.

Вяселле гулялі ў нас дома на Ажэшкі, было 40 чалавек. Пасля я перабралася жыць да мужа каля пажарнай часткі. Дачка Бася нарадзілася ў самым канцы 1943 года».

Лёдзя са сваім мужам Яўгенам, 1943 г.
Лёдзя (злева) з дачкой і сяброўкай, 1944 г.

Пасля вызвалення Гродна савецкімі войскамі Узнаньскія вымушаныя былі пакінуць горад. Яны перабраліся ў Польшчу.

«У 1944 годзе, калі прыйшлі ў Гродна рускія, мы яшчэ жылі на Замкавай. Мы тады хаваліся ў склепе. Муж першым выйшаў адтуль: да яго падышоў савецкі афіцэр і папрасіў паказаць рукі. Генэк паказаў, а гэты яму ў адказ: „Ты не працоўны, ты ў нейкай партызанцы быў“. Хацелі яго забраць і расстраляць, але выйшаў яго бацька і сказаў, што гэта пажарны. Тады яго адпусцілі».

У Гродне Узнаньскія баяліся заставацца, бо іх саветы маглі вывезці ў любы момант.

«Нам сказалі з’язджаць у Польшчу, калі жадаем жыць. Так і паехалі ў 1945 годзе. Прыехалі спачатку ў Люблін, там сустрэлі канец вайны. У гэтым горадзе муж вучыўся на афіцэра. Потым мы вырашылі ехаць на захад. Казалі, што там ёсць свабоднае жыллё. Прыехалі ў Сопат, але там усё было занята. Мы хацелі дом з крамай, каб можна было хоць неяк зарабіць на жыццё. У выніку паехалі ў Устку і з цяжкасцю там знайшлі жыллё. Жылі ў гэтым горадзе на беразе мора 40 гадоў, а пасля пераехалі ў Слупск».

Публікуем некаторыя гродзенскія здымкі з фотаархіву Узнаньскіх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024