Здароўе і спорт

«Убачыў у Друскеніках і зрабіў свой». Пад Гродна хлопец абкатвае горкі на самаробным сноўбайку

Hrodna.life ўжо распавядаў пра Уладзімір Сыраквашына, які робіць незвычайныя канструкцыі з дробнага металу. На гэты раз хлопец здзівіў гродзенцаў самаробным роварам на лыжах.

Такі ровар Уладзімір вырашыў зрабіць пасля паездкі ў Друскенікі, дзе пабываў у SnowArena.

«Мне стала цікава і я пачаў вывучаць усё па гэтай тэме ў інтэрнэце. Па відэа з інтэрнэту зразумеў, што гэта сапраўды экстрэмальна. Захацелася атрымаць гэтую дозу адрэналіну.

Пачаў з пошуку роварнай рамы, абавязкова жалезнай. Спачатку знайшоў прасценькі «Аист». Ужо прыступіў да працы, закупіў амартызатары, як калега сказаў, што ў яго знайшоўся спартыўны ровар".

Той самы сноўбайк у Друскінінкаі, які натхніў Уладзіміра
Пасля паўстала пытанне з чаго ж рабіць лыжы.

«Драўляныя ў экстрэмальных умовах лёгка зламаць. Вырашыў зрабіць жалезныя, з нержавейкі. Вось, якая злучае лыжу і сам ровар, замовіў у знаёмага токара. Каб нагамi не чапляць зямлю трэба было падняць заднюю лыжу вышэй або перарабіць мацаванне задняга амартызатара. Першы варыянт пераробкі апынуўся няўдалы. У гэтым плюс працы з металам, адрэзаў - перарабіў.

Далей пытанне паўстала з падножкамі. Каб не напружваць токара і не марнаваць лішнія грошы, праявіў фантазію і зрабіў. Засталося папаліраваць працоўную паверхню лыж і пафарбаваць, каб схаваць старую іржу і маю зварку».

Вырашыцца з’ехаць — ужо адрэналін

Выпрабаваць вынік працы Уладзімір вырашыў у Пышках і ў Румлёва, пачынаў з невялікіх горак. Але пасля яму захацелася большага адрэналіну і ён паехаў у Каробчыцы на гару «Алімп».

«Вось там я і атрымаў тое што хацеў. Калі асвоіўся, вырашыў эксперыментаваць з паваротамі, уваходамі ў віраж. У Каробчыцах мне дазволілі абкатаць самую вялікую з горак, бо там не катаюцца іншыя людзі. Забрацца на яе з роварам — гэта ўжо здаць залік па фізкультуры. Вырашыцца з’ехаць — ужо адрэналін. З’езд — страшна. Добра што снег не быў прыкатаны і рэшткі травы былi, якія трохі прытарможвалi сноўбайк. Спуск пару секунд, але задавальненне зашкальвае. Хацеў з кіраўніцтвам „Алiмпа“ дамовіцца здаваць мой снежны ровар у арэнду, але не дамовіліся».

На снежным ровары Уладзіміра пакуль каталася некалькі чалавек і ўсім спадабалася. Хлопец распавядае, што многія мінакі спыняюцца і праводзяць яго позіркам.

Уладзімір лічыць, што любы ровар можна паставіць на лыжню, галоўнае пры гэтым правільна ўсё прадумаць. Мэты наладзіць вытворчасць такіх ровараў у хлопца няма, але калі з’явяцца жадаючыя набыць такія апараты, Аляксандр можа і возьмецца за працу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024