Спадчына

Унікальныя рэчы Чэслава Немана знайшлі ў Шчучынскім раёне

Гісторыкі-валанцёры прыехалі расчышчаць гарышча радавога дома знакамітага ўраджэнца Беларусі, паведамляе Камсамольская Праўда. Гэта ўжо другая «экспедыцыя» у раней не даследаваную частку дома, цяпер — сельскага клуба-музея артыста.

Літаральна кожны квадратны сантыметр гарышча актывісты грамадскага аб’яднання «Гiсторыка» скрупулёзна расчышчалі ў масках і пальчатках.

Фота: Вера Савіна. Так выглядала начынне гарышча
Упершыню прыхільнікі артыста зазірнулі ў маленькае паддашкавае акенца ў лютым. Тады група мінскіх аматараў творчасці Немана паехала на традыцыйную сустрэчу ў Старых Васілішках і вырашыла ацаніць стан даху — усё ж такі дому ўжо пад сто гадоў. І літаральна адразу з-пад пласта пылу і старых рэчаў дасталі сшытак па рускай мове шасцікласніка Васілішкаўскай школы Чэсіка Выдрыцкага, а таксама ноты, малюнкі, фатаграфіі і негатывы.
Чэслаў Неман з баянам у руках у Старых Васілішках. Фота: архіў музея.
На гарышчы знайшлі таксама некалькі малюнкаў. Знаўцы яго мастацкай творчасці кажуць, што па стылі і каларыстыцы іх, хутчэй за ўсё, намаляваў сам Неман. Там жа была і даведка з сельсавета аб тым, што Чэслаў сапраўды пражываў у вёсцы Старыя Васілішкі, і не адпраўлены ім ліст або яго чарнавік. Апошні адносіцца да кастрычніка 1957 году — за год да яго рэпатрыяцыі ў Польшчу.
Ліст Чэслава Выдрыцкага загадкавай Тамары. Фота: Вера Савіна
Але пакуль для шырокай публікі гэтыя знаходкі недаступныя: перш чым папоўніць калекцыю музея, іх чакае старанная атрыбуцыя.
Чэслаў Неман ў Старых Васілішках. Фота: архіў музея.
Чэслаў Неман — уладальнік тытула лепшага польскага музыканта ХХ стагоддзя. Ён нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна, выехаў у Польшчу па рэпатрыяцыі ў 1958-м. Першае прызнанне Неману прынесла ягоная песня «Ці памятаеш ты мяне?» ў выкананні Марлен Дзітрых. Праславіўся артыст з песняй «Дзіўны гэты свет» — гімнам пакалення 1960-х. Доўгія гады ён займаўся эксперыментальнай музыкай.

youtu.be/OAxwzkcTQtE

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024