Пра баброў у цэнтры Гродна распавёў нам чытач Анатоль, які любіць шпацыраваць уздоўж Гараднічанкі. Яго здзівіла не з’яўленне грызуноў у цэнтры горада, а тое, што на жывёл пачалося сапраўднае паляванне. У некаторых мясцінах каля рэчкі можна ўбачыць петлі.

Па назіраннях Анатоля, дзікія грызуны з’явіліся ўздоўж вуліцы Рабочай на Гараднічанцы больш за год таму, калі на рацэ прыбралі калектарныя трубы. «Вада стала чысцей, вось і бабры прыйшлі», — кажа Анатоль. Першы час жывёл ніхто не чапаў, але цяпер на баброў сталі паляваць. Магчыма, гэта звязана з пацярпелымі дрэвамі і хмызнякамі.

«Грызуны працуюць ноччу, днём іх не ўбачыш. На раніцу можна выявіць толькі праведзеную працу, — распавядае Анатоль. — Там, дзе прысутнічаюць бабровыя сходы, хтосьці ўсталёўвае петлі. Дзесьці нават прафесійна. Можа ловяць і ядуць іх, я не ведаю. Але так рабіць нельга.

Мне здаецца, на Гараднічанцы яшчэ нядаўна жыла пара баброў, але баюся, што аднаго ўжо злавілі. Такімі варварскімі метадамі з дзікімі жывёламі нельга змагацца".

У цэнтры Гродна з'явіліся бабры. На іх пачалі паляваннеУ цэнтры Гродна з'явіліся бабры. На іх пачалі паляваннеНайстарэйшы жыхар вуліцы Рабочай Яўген Пікаловіч таксама звярнуў увагу на з’яўленне баброў.

«Тут сапраўды яны ёсць. Выходзяць толькі ноччу. Вунь колькі ўсяго пагрызлі. Толькі куды цягнуць усё гэта бабры, я не ведаю», — распавёў пенсіянер.

Грызуны цягнуць драўніну на плаціну, якая з’явілася на Гараднічанцы. Недалёка ёсць бабровая хатка.

У Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распавялі Hrodna.life, што апошнім часам паступала шмат скаргаў на баброў у межах горада. Паляваць на іх самастойна ў межах горада забаронена. Да таго ж гэта небяспечна. Супрацоўнікі інспекцыі паабяцалі бліжэйшым часам выехаць на вуліцу Рабочую, каб разабрацца ў сітуацыі і зняць браканьерскія петлі.
У цэнтры Гродна з'явіліся бабры. На іх пачалі паляванне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]