Горад

Вернем вуліцам гістарычныя назвы: падпішы петыцыю Hrodna.life!

Дзіўная справа: Гродна — горад з надзвычай багатай гісторыяй, але мноства вуліц названыя ў гонар нейкіх выпадковых асоб, якія да нас не маюць ніякага дачынення. Гістарычныя назвы носяць толькі лічаныя вуліцы: Маставая, Вялікая Траецкая, Падольная, Калючынская, Замкавая. Побач з імі няўцямныя Тэльмана, Урыцкага, Кірава. Давайце гэта зменім!

Не сакрэт, што ў Гродне на перайменаванні вуліц накладзена табу — мясцовыя ўлады прынцыпова не збіраюцца гэтым займацца. Але ёсць кампрамісны варыянт: усталяваць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц без змены іх сённяшняй назвы. Так зрабілі ў Мінску, Магілёве, Клецку, Міры, Баранавічах і нават у пасёлку Халапенічы (гэта дзе наогул?).

Чым жа горшы Гродна?

Указанне ранейшых тапонімаў ў гарадской прасторы стане важным крокам для аднаўлення гістарычнага атмасферы ў горадзе і пазітыўна адаб’ецца на турыстычным патэнцыяле горада: гэта будзе цікава не толькі гараджанам, але і турыстам.

[irp posts="510″ name="Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц"]

Мы прапануем усталяваць стэнды ці шыльды з гістарычнымі тапонімамі, выкананыя з антывандальных матэрыялаў, прыдатныя для вулічных умоў на пачатку і на канцы вуліц у гістарычным цэнтры Гродна.

Для гэтага рэдакцыя Hrodna.life склала зварот у Гродзенскі гарвыканкам, які мы дашлем праз два тыдні. Цягам гэтых 14 дзён мы будзем збіраць пад ім вашыя подпісы праз платформу «Зручны горад» (petitions.by). Чым больш вашых подпісаў, тым салідней і значней будзе выглядаць наш зварот. Пакажыце, што вам не абыякава! Падпішыце і падзяліцеся спасылкай з сябрамі! Зробім горад лепшым разам!


Падпішы зварот зараз!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024