Раніцай 15 ліпеня больш сотні спартсменаў выбеглі з Друскенік, каб пераадолець 42 кіламетры — марафонскую дыстанцыю да Гродна. Разам з легкаатлетамі рыхтаваліся да прабегу арганізатары і жыхары горада. На дыстанцыі працавалі больш за паўсотні суддзяў і валанцёраў, а мясцовыя жыхары вышлі вітаць прабег. Для многіх з іх Марафон Сяброўства стаў добрая традыцыя і прыкметай палавіны лета. Дадатковай нагодаю для радасці стала тое, што сёлетнім пераможцам стаў гродзенец — Ігар Цецярукоў.

Пераможцы марафона-2018

Ігар прабег ужо каля дзясятка марафонаў, але пераможцам на гродзенскай трасе стаў упершыню. Дапамаглі стаць першым надвор’е, спартыўны досвед і падтрымка блізкіх. Больш за ўсіх за Ігара заўзела дачка Меланія.

«Я трымала за яго пальчыкі і крычала «Тата, выйграй першае месца!». Вось ён і выйграў! — расказвае дзяўчынка.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

З жанчын першай пераадолела трасу Караліна Васьневска з Польшчы. У Марафоне Сяброўства яна брала ўдзел упершыню. Яна расказала, што самымі цяжкімі сталі першыя 14 кіламетраў, а пасля ўдалося ўвайсці ў рытм. На 38 кіламетры Караліна выйшла ў лідары і фінішавала першай.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

Спартсмены на трасе не адны

На 32 кіламетры чакалі бегуноў Ангелія Замана і Эмілія Лупанава. Дзяўчаты займаюцца лёгкай атлетыкай, і як многія спартсмены, часта бываюць валанцёрамі на спаборніцтвах.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

«Гэта вельмі матывуе ў дасягненні мэтаў і працы над сабой. Хочацца таксама перамагаць!» — кажуць яны.

Па словах аднаго з суддзяў марафона, Валерыя Клімука, каб забяспечыць спартсменам камфортныя ўмовы, на трасе працуе больш за паўсотні судзей і валанцёраў. А галоўнае чаканне ад марафона — не рэконды і лічбы, а ўмацаванне сяброўства паміж людзьмі і краінамі.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

Традыцыйна марафонскую дыстанцыю асабіста прабягае і кіраўнік упраўлення спорту Гродзенскай вобласці - Алег Андрэйчык. Такім чынам ён штогод правярае трасу і выпрабоўвае ўласныя сілы.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

Заўзець за марафонцаў - летняя традыцыя

Сям’я Алены і Мікалая Загорскіх зараз з дочкамі Ганнай і Валерыяй і сабакам Джэсікай выходзяць вітаць марафонцаў штогод. Гэта стала ўжо сямейнай традыцыяй.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

«Заўзеем за ўсіх, выходзім падтрымаць і нашых, і не нашых», — кажа Алена.

Яна і сама ў школе займалася лёгкай атлетыкай і разумее, як важна для спартсменаў падтрымка гледачоў. Зараз падтрымліваць спартыўную форму сям'і дапамагаюць ровары і сабака Джэсіка. Да слова, Джэсіка вельмі актыўная і эмацыйная заўзятарка: «Так перажывае, што нават павадок пагрызла», — расказвае Ганна.

Дачнікі і жыхары Зарыцы вышлі на трасу марафона з кветкамі.

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

«Як можна прапусціць такую падзею! — кажа Ніна Пачывалава. — Справы і грады пачакаюць, а марафон — не.»

Для іх прабег таксама стаў традыцыяй і часткай календару. Марафонам тут адзначаюць палову лета.

«Асабіста спартсменаў не ведаем, але кожны год усёй сям’ёй выходзім іх падтрымаць», — кажа Надзея Савіцкая. «А вечарам, — дадае муж Мікалай, — будзем заўзець за футбол.»

Меркаваннем былога выкладчыка фізкультуры Сямёна Руда з Зарыцы, марафон — важная падзея для ўсяго горада. «Гэта натхняе жыхароў падтрымліваць здаровы лад жыцця». Зараз мужчына на пенсіі, таму з найбольш захапляецца сталымі удзельнікамі марафона і чакае на трасе спартсменаў-пенсіянераў.

Група падтрымкі клуба Run4fun як заўжды вітае бегуноў транспарантамі і гучнымі воклічамі падтрымкі. Дзяўчаты самі бегаюць марафоны і паўмарафоны і ведаюць кошт падтрымкі:

Перамог гродзенец!  Як горад  сустракаў VIII Марафон Сяброўства

«Калі цябе вітаюць, то адразу з’яўляюцца новыя сілы і адкрываецца другое дыханне» — кажа Ганна Ступакевіч. — Лягчэй дабегчы дыстанцыю, калі ў цябе нехта верыць".


Ваш малыш идет в первый класс? Как быстро пролетело время! Надо хорошо подготовиться к школе и приобрести необходимые школьные канцтовары. К тому же, сегодня, разнообразие школьной канцелярии просто поражает.