Спадчына

Выбары ў буфеце. Чым частавалі гродзенцаў на выбарах у 1954 і 2019

Шырокі асартымент буфета пры выбарчым участку — даўняя традыцыя. За савецкім часам яго наведванне было абавязковым пунктам праграмы і рэдкай магчымасцю набыць дэфіцытныя прысмакі. У дзень парламенцкіх выбараў, 17 лістапада, Hrodna.life параўнаў сучасныя прапановы буфетаў з асартыментным мінімумам 1954 года, калі праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет СССР.

Селядзец, малако і тварог з цукрам

Асартыментны мінімум для выбарчых буфетаў знайшоўся ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. У буфеце абавязкова меліся быць: селядзец з гарнірам, кансервы рыбныя і з агародніны, малочныя прадукты — малако цэльнае шклянкамі, малако шакаладнае, ацыдафільнае, кефір, вяршкі, смятана, сыркі, тварог са смятанай і цукрам.

Аматарам мучнога — здоба ўласнай вытворчасці і хлебакамбінатаў, выбаргская здоба, бутэрброды, піражкі гарачыя печаныя з капустай, павідлам, мясам, пончыкі смажаныя, пірагі адкрытыя і закрытыя, кулебяка, ватрушкі, пластовыя булачкі з джэмам.

Можна было падсілкавацца і грунтоўней: рыба (пад марынадам, смажаная, фаршаваная), вырабы з птушкі - куры, качкі, гусі смажаныя, мясныя вырабы (свініна, язык і інш.) з гарнірам.

Спаталяць смагу можна было з дапамогай кісяля з журавін, кампоту, безалкагольных напояў і піва. Папесціць сябе у далёкім 1954 годзе можна было салодкім. Выбаршчыкаў чакалі пірожныя, тарты, цукеркі і печыва.

Восем відаў вэнджаніны і алкаголь у асартыменце

У 2019 годзе выбаршчыкам прапаноўвалі паласавацца гарачымі бутэрбродамі, кілбасамі і вэнджанінай ажно васьмі відаў, салатамі, а таксама гароднінай і фруктамі.

У адрозненні ад 1954 года на сёлетніх выбарах меўся пашыраны выбар алкагольных напояў - шампанскае, віно, каньяк і гарэлка.

Таксама можна было набыць і сувенірную прадукцыю, чаго раней не прадугледжвалася.

Няма таго, што раньш было

А вось пакаштаваць журавінавы кісель ці выпіць шклянку малака на сёлетніх выбарах было немагчыма. Унукі і праўнукі выбаршчыкаў-1954 можа нават і не ведаюць спецыфічны смак ацыдафільнага малака і яго глейкую кансістэнцыю.

Выбаргская здоба з пасыпкаю таксама вышла з моды выбарчых буфетаў праз працаёмкасць прыгатавання цеста.

Тым не менш, буфеты 17 лістапада не пуставалі. Выбар тут быў насамрэч варты, каб прагаласаваць за прысмакі ўласным працоўным рублём.

Што да яўкі выбаршчыкаў у 1954 годзе, то паводле афіцыйных дадзеных яна склала 99,98%. За кандыдатаў у Вярхоўны Савет ад народнага блока камуністаў і беспартыйных аддалі галасы 99,84%.


Пратакол з Гродзенскага псіхдыспансера: 98% за кандыдата ад улады, адзін чалавек — за апазіцыю


Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024