Здароўе і спорт

«Трэба спрабаваць і не баяцца». Велатурыст з Масквы распавёў, як падарожнічае з пратэзам

Усё ўсвядомленае жыццё Андрэй Канавалаў катаецца на ровары. Ён не закінуў яго нават пасля сур’ёзнай аварыі ў 2010 годзе, у якой страціў нагу. У першыя выхадныя жніўня масквіч разам з сям’ёй прыехаў у Гродна.

Пасля аварыі, якая здарылася 9 гадоў таму, ён 8 месяцаў прабыў на бальнічным. Нягледзячы на ​​інваліднасць, хлопец не здаўся — купіў пратэз і пачаў займацца з ім на трэнажоры. Пасля бальнічнага Андрэй практычна адразу паехаў на веласіпедзе.

«Натхніла мяне мама. Некалькі месяцаў пасля аперацыі мы з ёй выехалі за горад. Яна на ровары, а я на вазку. Тады яна сказала: „Глядзі, ровар сам едзе і ў цябе атрымаецца, гэта лепш чым хадзіць“. Так я і перасеў зноў на ровар».

Самая вялікая адлегласць, якую Андрэй праязджаў з пратэзам — 200 км. Кажа, няшмат, але змог адужаць. У будучыні плануе ўзяць новую адлегласць.

«Пратэз мне не замінае ехаць. Толькі патрэбныя кантактныя педалі, каб не злятала нага. Ёсць невялікія цяжкасці, але яны не настолькі крытычныя, каб усё кінуць і сядзець дома. Можна сказаць, пратэз не змяніў маё жыццё. Я ўсім кажу, што людзі з пратэзамі могуць спакойна жыць і тым больш катацца на роварах. У мяне ў Маскве ёсць такія знаёмыя, сярод іх і паралімпійцы. Адзін наогул з пратэзам жорсткія кантры катае. Часам скардзімся адзін аднаму на нейкія праблемы, але агулам нічога складанага няма — было б жаданне».


Да Гродна масквічы дабіраліся на цягніку, а тут пераселі на ровары. Яны збіраюцца даехаць да Гданьска.

«Пакаталіся тут, паглядзелі славутасці. У гэтым горадзе я быў ужо шмат разоў. Разам са Львовам ён адзін з любімых маіх гарадоў. Раней і ва Украіну часта ездзіў, а цяпер праблемы з перасячэннем мяжы. Пасля Гродна мы накіруемся ў Варшаву, а адтуль на Шчэцін і Гданьск. Умоўна, наша паездка прысвечана 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны».

Андрэй кажа, што на дарогах яго часта падтрымліваюць людзі. А калі бачаць у горадзе, то падыходзяць і пытаюць пра пратэз і язду на ровары.

«Я не бачу ў пратэзе нічога незвычайнага. Я заўсёды раю людзям, якія сутыкнуліся з падобнай праблемай, што трэба спрабаваць. Неабавязкова адразу садзіцца на ровар, можна на велатрэнажоры для пачатку папрацаваць, а ўжо пасля перасаджвацца. Трэба спрабаваць і не баяцца».

Падзяліцца
Меткі: вела

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024