Карыснае

Таемны пасажыр: Яндекс.Такси vs Maxim

Таемны пасажыр працягвае тэсціраваць перавозчыкаў у Гродне. Гэтым разам у нас былі два пасажыры і мы выклікалі адначасова дзве машыны, каб праверыць, хто з перавозчыкаў зможа першым прыехаць у пятнічны вечар. Правяраем навічкоў рынку: «Яндэкс.Таксі» і сэрвіс «Максім».

Адначасова выклікаем «Яндэкс.Таксі» праз дадатак і «Максім» па тэлефоне 7003.

[irp posts="86 883″ name="Таемны пасажыр: Шатле 155 vs Народнае 157"]

[irp posts="84 621″ name="Таемны пасажыр: правяраем службы таксі ў Гродне"]

«Яндэкс»

У 21.56 замаўляем аўтамабіль з вуліцы Лелявеля. Праз некалькі секундаў на экране з’яўляецца інфармацыя: «Через 8 мин приедет серый Renault Logan 4TAX7965».

Машына прыехала праз 9 хвілін. Ужо ў 22.06 таемны пасажыр № 1 рушыў у кірунку цэнтра. Яшчэ праз 8 ён быў на Віленскай, дзе яго ўжо чакаў таемны пасажыр № 2.

Аўтамабіль быў чысты звонку і ўсярэдзіне. Салон не пракураны, музыка грала ціха. За ўвесь час паездкі вадзіцель не перавышаў дазволенай хуткасці.

Сярод непрыемнасцяў варта адзначыць адсутнасць асвятлення ў Логана на тыльным сядзенні. Адлічваць грошы ў цемры — не надта праемны занятак.

Цана паездкі па маршруце ад вул. Лелявеля, 53 да бару «Лондан» на Віленскай — 2,70 руб.

«Максім»

У 21.56 пачынаем тэлефанаваць па кароткім нумары 7003. У адказ — сігнал «занята» шэсць разоў запар. Пасля на тэлефон таемнага пасажыра № 2 паступіў выклік ад «Максіма». Падчас размовы з дыспетчарам былі яшчэ тры выклікі. Паабяцалі, што машына будзе праз 8−10 хвілін.

Праз тры хвіліны пасля прыёму замовы зноў патэлефанавалі - паведамілі інфармацыю аб прызначаным аўтамабілі. Наступны раз патэлефанавалі праз шэсць хвілін і паведамілі, што машына ўжо чакае.

Чакаў таемнага пасажыра стары Пежо 306 без якіх-небудзь апазнавальных знакаў.

Аўтамабіль быў чысты, нягучна грала музыка. Вадзіцель давёз таемнага пасажыра без парушэнняў правіл.

Таксометр на вочы таемнаму пасажыру ў Пежо не патрапіў. Дарога працягласцю 7 хвілін ад Лелявеля да «Лондана» абышлася ў 1,90 руб.

[irp posts="68 629″ name="У Гродне з’явіўся таксіст-лекар, які робіць цуды". Што вы пра гэта думаеце?"]

[irp posts="87 633″ name="У Беларусі ўводзіцца дрэс-код для кіроўцаў таксі і грамадскага транспарту"]


А вы карысталіся паслугамі «Яндекс.Такси» або Maxim? Напішыце свае ўражанні ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024