Людзі і справы

Забойца не дварэцкі. Гродзенскі блогер напісаў дэтэктыў пра скарб апошняга караля і прыгоды мясцовых гісторыкаў

Яўгена Аснарэўскага гродзенскія фэйсбучане добра ведаюць па краязнаўчых нататках ды ініцыятывах у абарону гістарычнай спадчыны горада. Гэтым разам ён здзівіў сваіх прыхільнікаў зменай жанру і напісаў гістарычны дэтэктыў «Трыкутнік караля».

Рашэнне аб выданні кнігі на паперы Яўген пакідае за чытачамі. Ён мяркуе выдаць яе такім накладам, які чытачы гатовы аплаціць заранёў. Пазнаёміцца з прыгодніцкім дэтэктывам можна на старонках Hrodna.life.

«Гэтую кнігу я вырашыў напісаць больш за год таму, хоць асноўная канцэпцыя існавала раней. Натхніла публікацыя майго фэйсбучнага сябра Уладзіміра Садоўскага, які напісаў беларускамоўны зомбі-хорар, жанр вельмi рэдкі ў беларускай літаратуры. Прачытаўшы твор, захацелася і самому напісаць што-небудзь у „лёгкім“, забаўляльным жанры. У выніку з’явілася дэтэктыўная аповесць з элементамі гістарычнай прозы і так званага містычнага рэалізму», — кажа Яўген Аснарэўскі.

Да чаго гэта падобна?

Аўтар жартуе, што атрымалася нешта накшталт фантазіі на тэму «Кода да Вінчы», толькі ў гродзенскіх рэаліях. У сюжэце трое маладых гісторыкаў, два хлопцы і дзяўчына, разблытваюць загадку пакінутую каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім для нашчадкаў. Гэтая загадка схаваная ў архітэктуры Гродна. Гаворка ідзе аб трох каралеўскіх рэзідэнцыях, якія часткова захаваліся ў горадзе.

«У сюжэце прысутнічаюць і розныя таемныя таварыствы, як у арыгінальным „Кодзе да Вінчы“. Дзеянні адбываюцца не толькі ў сучаснасці. Паказана і сцэна з каралём у Новым замку, у час яго палону ў Гродне, і гутарка Панятоўскага з расійскім імператарам у Пецярбургу. Асаблівасцю твора з’яўляецца высокая ступень гістарычнай дакладнасці, вельмі многае ў сюжэце адпавядае дакументам. Некаторыя эпізоды, падобныя да мастацкай выдумкі, насамрэч мелі месца ў гісторыі».


Героі - рэальныя гродзенцы і горад над Нёманам

Усе галоўныя персанажы аповесці маюць рэальных прататыпаў, у тым ліку і сярод гродзенцаў. Адзін з іх — вядомы гісторык Мечыслаў Супрон.

«У цэлым, гэтая кніга вельмі гарадзенская. Там шмат гарадзенскіх пейзажаў і гісторыі. Я б сказаў, што любоў да Гродна пранізвае кнігу, хоць там ёсць і Вільня, і трохі Мінска, ды іншыя месцы. Але галоўныя героі кнігі - гэта гарадзенцы і горад на Нёманам».

Паводле аўтара, гродзенскі характар кнігі будзе цікавы мясцовым чытачам. Тым больш, што разгадаць «код Панятоўскага» зусім не так проста. Прынамсі, ад пачатку ясна толькі адно — разгадка не відавочная, а забойца — дакладна не дварэцкі.

Прачытаць кнігу можна тут:

issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docx

Ахвотныя набыць і аплаціць заранёў кошт свайго папяровага асобніка — напішыце пра гэта ў каментарах да артыкула. Калі нас будзе шмат, то аўтар зладзіць краўдфандынг на выданне. Гэта дапаможа «Трыкутніку караля» выйсці за межы лічбавай прасторы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024