Спадчына

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

Мала хто ведае, што дзевяціпавярховая махіна аблвыканакама — гэта два будынкі, прыбудаваныя адзін на другога ў 1980 годзе, а яшчэ ў канцы 70-х побач стаяў старадаўні 200-гадовы дом.

Правая частка выканкама паўстала ў канцы 60-х на тэрыторыі былога сада пры палацы віцэ-губернатара (цяпер вядомы рэстаранам «Каралеўскае паляванне»).

Аблвыканкам шчыльна падыходзіў да вуліцы Гараднічанскай, якая тады не заканчвалася скрыжаваннем з Тэльмана ды Карбышава, а бегла да самай Гараднічанкі, перасякаючы вуліцу Ажэшкі. На месцы сучаснай левай часткі аблвыканкама знаходзілася двухпавярховая карчма «Nędza» («Галеча»), пабудаваная ў 1770-я гады. Яна складалася з кампактнага двухпавярховага мураванага будынка гасцініцы і выцягнутай, прамавугольнай у плане драўлянай стайні з цагляным каркасам, якая прылягала да дваровага фасада. Будынкі былі накрыты высокімі двухсхільнымі дахамі.

[irp posts="16 386″ name="Некалькі словаў пра перспектыву або Як зноў зрабіць архітэктуру Гродна адным цэлым"]

На пачатку XIX ст. былую карчму перабудавалі пад будынак кантрольнай палаты. Тут працавалі: праўленне таварыства ўзаемнага крэдыту (1894 г.), фотамайстэрня Краўзэля (з1908 г.), казённая вінная лаўка Заморскай. У 1920−30-х гг. у будынку знаходзіліся: крама таварыства «Jutrzenka», рэстаран «Jar» Я. Зінко, Гродзенскае аддзяленне Варшаўскага гандлёва-прамысловага банка, гандлёвы кааператыў «Lech», «Клуб дзяржаўных служачых», рэстаран «Пад зоркаю».

Пасляваенным гродзенцам карчма запомнілася як афіцэрская сталовая ды крама гарпрамгандлю «Детские игрушки». Карчма аказалася нечаканай ахвярай «пашырэння» гродзенскага аблвыканкама. У прынцыпе, такой самай ахвярай стаў і сам аблвыканкам, бо ягоны першы будынак, узведзены каля сярэдзіны 1960-х гг., выглядаў досыць цікава.

Прыкладна так выглядала карчма «Галеча» адразу пасля пабудовы ў часы Антонія Тызенгаўза.1770-я гг.
Фота карчмы ў пачатку ХХ ст. Правей сад і палац віцэ-губернатара Масімовіча.
Карчма цудоўна глядзелася разам з будынкам мясной крамы праз вуліцу Сацыялістычную.
У 1920 г. палякі трымалі ў былой карчме штаб гродзенскай крэпасці.
На гэтым міжваенным здымку добра бачная шыкоўная ўваходная частка карчмы.
Фота 1950-х гг. Асабліва цікава глядзеўся зрэзаны вугал карчмы з боку Гараднічанкі.
Бакавы фасад карчмы адкрываўся прыгожымі вітрынамі.

[irp posts="15 697″ name="Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць"]

З аблвыканамам карчма глядзелася не так і дрэнна. Ды і палавінку аблвыканакама ў гістарычным цэнтры таксама можна было трываць. Глядзеўся як такі сучасны хмарачос, а не як цяперашняя сцяна.
Карчма, аблвыканкам і тэрасы на беразе Гараднічанкі, якія праіснавалі крыху болей дзесяці гадоў. Пасля іх засыпалі, будуючы плошчу Леніна.
Унікальнае фота Наталлі Дораш. Хлопчыкі з’язджаюць па Гараднічанскай да ракі. За імі пралёт Гараднічанскай паміж «старым» выканкамам і карчмой. 1970-я гг.
Разбурэнне карчмы, зафіксаванае з-за мура. 1978 г.

Такая фіксацыя разбурэння будынкаў у 1960−70-х гг. — даволі рэдкая з’ява. Фатографам маглі зацікавіцца — нашто фатаграфаваць непатрэбнае староцце, на змену якому ідуць новыя шматпавярховікі. На другім плане таксама пазней знішчаны трохпавярховы будынак на Сацыялістычнай.

Будаўніцтва другой паловы аблвыканкама на месцы былой карчмы ў 1979 г.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024