«Заклеіць кола ці адраматнаваць тармазы можа любая дзяўчына» Як прайшоў майстар-клас ад Hrodna.life па рамонту ровараў

Як быць, калі падчас велапаездкі пасярод горада зваліўся ланцуг? А што рабіць, калі тармазы не тармозяць? А калі «зорачка» не пераключае перадачы? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя знайшліся падчас майстар-класа для дзяўчат па наладцы ровараў. Рэдакцыя Hrodna.life знайшла дзяўчат-экспертак з ВелаГродна — Юліту Дзем’яновіч і Лену Майсюк і запрасіла велааматарак пераняць іх досвед па догляду за роварам. Мы лічым, гэта крута, калі дзяўчаты дапамагаюць дзяўчатам.

Натхняйцеся новымі магчымасцямі і паспейце падаць заяўку на веламарафон «Суседзі». Рэгістрацыя адкрыта да 20.00 18 ліпеня.

Юліта Дзем’яновіч: «Першы ровар разабрала ў пяць гадоў»

«Ровары мне падабаюцца з дзяцінства. Першым маім роварам быў яшчэ савецкі „Аист“. Яго я і разабрала, бо мне было цікава. Гэта было ў бабулі на лецішчы. У дзядуліным гаражы захоўвалася мноства розных інструментаў. Туды можна было залезці і знайсці што хочаш. З гэтымі інструментамі ўдалося развінціць на ровары амаль усё. Праўда, потым мне за гэта „прыляцела“, а сабраць ровар удалося толькі разам з дзядулям».

Першы досвед даў зразумець — усяму можна навучыцца. Ад таго часу Юліта сама абслугоўвае свае ровары. «Прафесійны ровар рамантаваць можа і не вазьмуся, але заклеіць кола ці адрэгуляваць тармазы не складана. Гэта можа зрабіць любая дзяўчына, — лічыць экспертка. Да таго ж, рамонт каштуе грошай. Магчымасць эканоміць таксама матывуе да самастойнасці: «Заклеіць камеру каштуе 10 рублеў. Навошта выкідаць грошы, калі можна зрабіць гэта самой», — кажа Юліта.


Веламарафон «Суседзі»


Рэальны рамонт для Руслана Кулевіча

На майстар-класе яна паказала дзяўчатам, як заклеіць камеру. Навучальным дапаможнікам стаў ровар Руслана Кулевіча. Так сталася, што якраз напярэдадні ён прабіў кола. Так што дзяўчаты выпраўлялі рэальнае пашкоджанне.

Аказалася, што знайсці дзірку на камеры можна з дапамогай вядра з вадой, а пілачка для зачысткі месца пашкоджання вельмі падобная на знаёмую манікюрную прыладу. З працай справіліся на выдатна, пацвердзіў Руслан. А больш за ўсіх ўзрадавалася рамонту яго сяброўка Таня. Бо калі ў Руслана непаладкі з роварам, ёй даводзіцца пазычаць хлопцу свой і хадзіць пеша. Пасля майстар-класа яна ізноў змаглі выбрацца на паездку па гораду разам.

Лена Майсюк: «Хочаш, каб было добра, зрабі сама»

«Заўжды было цікава нешта рамантаваць. Інструменты таксама заўсёды былі пад рукой. Пачынала з „Аиста“, хацелася нешта з ім зрабіць, але яшчэ не вельмі разумела, што. Калі набыла першы бэушны ровар з хуткасцямі, яны не вельмі добра працавалі. Стала разбірацца, думаць як адрамантаваць. Спачатку звярталася да спецыялістаў, а потым зразумела — ровар не такі складаны механізм, каб не справіцца самастойна. Зараз у мяне тры ровары і усе іх абслугоўваю сама».

Лена таксама расказала, што сутыкалася з сітуацыямі, калі мужчыны-спецыялісты не хацелі дзяліцца досведам рамонту. Маўляў, прыводзь свой ровар, мы табе ўсё зробім. «Не давалі нават дакрануцца да ровара. Як тут чаму навучыцца? То ўзяла свае інструменты, адкрыла інтэрнэт і сама ўсё настроіла. Ад таго часу ведаю, што і як рабіць. Тут не патрэбна фізічная сіла. Патрэбна галава ды інструмент».

Алена Дзямідзік: «Сусед стараўся, але парамантаваць ровар не змог».

«Ніколі не рабіла такога раней, першы раз паспрабавала сама наладзіць свой ровар. Вельмі цікава было пабачыць дзяўчат, якія даюць рады з рамонтам. Тут навучылася здымаць колы, рабіць заплаткі, змазваць ланцуг. Даведалася, як абслугоўваць ровар, каб працавалі тармазы і круціліся колы».

Алена расказала, што за два гады яе веладосведу, абслугоўвання ровару яна ўвогуле не рабіла. Калі аднаго разу ровар зламаўся, звярнулася за дапамогай да суседа. «Ён стараўся дапамагчы, але не валодаў сітуацыяй і адрамантаваць не змог. Зрабіў, як умеў. Але перадачы ўсё роўна не пераключаліся. Зараз мы ўсё наладзілі і я ведаю, што і як трэба рабіць. Аказваецца на ровары ёсць ўсе патрэбныя падказкі, толькі трэба ўмець іх бачыць».

Уладыслава Барысік: «Спрыкрала прасіць дапамогі»

Уладыслава стала перасела на ровар, калі пайшла на пенсію. Апошнія 6 гадоў гэта яе асноўны сродак перамяшчэння па гораду. «Такога абслугоўвання я ніколі не рабіла. Разумела толькі, што ёсць рама, ёсць руль і куды сесці. А што з роварам рабіць і не ведала. Аднаго разу на плошчы Леніна ў мяне зляцеў ланцуг. І што? Стаяла пасярод плошчы, чакала, калі будзе ехаць які чалавек на ровары, каб дапамог. Так вышла з сітуацыі.

А калі трэба накачаць паветра, еду да пляменніка. А той кажа — не, яшчэ паездзіце. Усё прасі і прасі. Ужо спрыкрала. То як даведалася пра сустрэчу, адразу запісалася. Гэта супер ініцыятыва! Хочацца ужо хутчэй прыехаць дахаты, купіць усе гэтыя сродкі, памыць ровар і паспрабаваць самой усе наладзіць".

Алена Шаламіцкая: «Пайшла за клубнікай, а купіла ровар»

З усіх удзельніц майстар-класа Алена мела самы просты ровар і самы малы стаж гарадской раварысткі. «Нядаўна пайшла на рынак за клубнікай і нечакана для сябе купіла ровар. Выбірала самы просты, прасцей толькі самакат. Бо ездзіць умею, а як яго абслугоўваць — не ведаю.

Прышла паглядзець, як даць з ім рады. З майстар-класа даведалася, якую трэба мець хімію для догляду ровара, які патрэбен набор інструментаў, як не баяцца нешта раскручваць і рэгуляваць. Увогуле, падыходзіць да ровара стала не так страшна. Магу справіцца".

Удзельніцам майстар-класа так спадабалася самім ладзіць ровары, што яны вырашылі не абмяжоўваца адной сустрэчай. вырашылі зладзіць «Лятучую веламайстэрню для дзяўчат», каб збірацца рэгулярна, дапамагаць адна адной і дзяліцца карысным досведам.

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024