У цэнтры Гродна ажывіліся жабракі. Некаторых затрымлівае міліцыя

З пачаткам вясны ў цэнтры Гродна павялічылася колькасць людзей, якія просіць міласціну. Як і раней, многія жабракі называюць сябе грамадзянамі Украіны, якія прыехалі ў Беларусь па дапамогу. Адну жанчыну, якая гучна прасіла міласціну, 6 сакавіка затрымала міліцыя.

Па назіраннях Hrodna.life, у цэнтры Гродна з 2018 года працуе група жабракоў і ва ўсіх адна і тая ж праблема — хворыя ногі і праблемы з дзецьмі. З’яўляюцца яны бліжэй да вялікіх святаў. Стаяць у асноўным на вуліцы Савецкай або каля храмаў. Добразычлівыя людзі не могуць прайсці міма і ахвяруюць невялікую суму.

Фотографии из архива Hrodna.life

Адну жанчыну, якая 6 сакавіка гучна прасіла дапамогі каля адміністрацыі Ленінскага раёна, затрымала міліцыя. Спачатку яе запрасілі ў адміністрацыю на размову, а пасля забралі для высвятлення асобы. Затрыманая паспела распавесці, што прыехала ў Гродна з Сумскай вобласці (Украіна), пры сабе ў яе дакументаў не было, толькі адна даведка.

Іншая дзяўчына, якая ў той жа час прасіла міласціну на Савецкай, распавяла, што прыехала ў Гродна з Чарнігава. Яе міліцыя не затрымлівала — яна проста хадзіла.

Калі настойліва просяць — можна прыцягваць да адказнасці

Яшчэ ў лістападзе 2018 году прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама пракаментавала сітуацыю з жабракамі ў цэнтры Гродна.

«Калі грамадзяне звяртаюцца, міліцыя заўсёды праводзіць праверку. З прававога пункту гледжання, калі чалавек проста стаіць з працягнутай рукой, гэта не лічыцца парушэннем, а калі ён настойліва чапляецца да грамадзян, то тады гаворка можа ісці аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці», — распавялі ў прэс-службе УУС.

Сапраўдныя ўцекачы не просяць міласціну

У 2017 годзе мы расказвалі пра выпадак каля Свята-Пакроўскага сабора: жанчына стаяла з фатаграфіяй дзіцяці і называла сябе уцякачкай з Украіны. Яна казала, што з’яўляецца даверанай асобай сям'і Баркоўскіх і збірае грошы на лячэнне іх дзіцяці. Насамрэч усе рэквізіты былі выдуманымі і жанчына была махляркай.

У Гродне актыўна дапамагае ўцекачам абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Там распавялі Hrodna.life, што ўцекачы з блізкага замежжа не будуць стаяць і прасіць міласціну.

«Калі ўцекачы да нас звяртаюцца, то мы можам дапамагчы ім, — распавядае прадстаўнік Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі. — Мы аказваем кансультатыўную, гуманітарную дапамогу і іншы раз дапамагаем у працаўладкаванні. Калі ж да нас не звяртаюцца, то мы не будзем хадзіць і вылоўліваць на вуліцы людзей, якія называюць сябе бежанцамі. З тых, хто да нас звяртаўся, ніхто ніколі не жабраваў».

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024