Горад

Жывыя статуі, танцы і фудкорт. У Гродне праходзіць VI міжнародны Біг-Міні-Фестываль вулічных мастацтваў

Першы дзень фестывалю прайшоў 29 ліпеня і прыцягнуў у цэнтр сотні наведвальнікаў. Кожны мог знайсці сабе занятак і стаць як назіральнікам, так і ўдзельнікам фестывалю: прыняць удзел у майстар-класах па танцах, сфатаграфавацца з жывымі статуямі ці стаць акторам у «самай вусатай здымачнай групы».

У гэтым годзе Біг-Міні-Фестываль вулічных мастацтваў стаў міжнародным: на яго прыехалі калектывы з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Беларусі. На фестывалі былі прадстаўлены розныя віды вулічнага мастацтва: пантаміма, фокусы, аніматарства, эксперыментальныя тэатры, музыка, фаершоу. Працавала некалькі пляцовак у цэнтры і ўся Савецкая вуліца была напоўнена творчымі калектывамі. Падсілкавацца можна было на фудкорце каля галоўнай сцэны на Савецкай плошчы.

Скончыўся вечар двухгадзінным фаершоу, на якім выступілі 16 каманд з Украіны, Расіі і Беларусі. Смачна пахла керасінам, гучна грала музыка, а гледачы першых шэрагаў адчувалі цяпло ад вагню, з якім літаральна гуляліся фаершчыкі.

На другі дзень, 30 ліпеня, жыхары горада змогуць бясплатна прыняць удзел у арганізаваных майстар-класах ад удзельнікаў фестывалю. Сярод іх танцы, гукавая медытацыя, гульня на музычных інструментах, хада на хадулях, тактыка і стратэгія сцэнічнага бою і майстар-клас па працы з агнём. Таксама ў праграме выступленне дыджэяў і польскага тэатру Teatr 6 I Pol на Савецкай плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024